Улады Беларусі дазволілі бязвізавы ўезд грамадзянам Польшчы


Такі дазвол прынялі «з мэтаю падтрымаць добрасуседскія дачыненні», паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт.

Беларуска-польская мяжа.
Фота: Reuters

Грамадзяне Польшчы змогуць без візаў наведаць Беларусь з поўначы 1 ліпеня да 31 снежня ўключна. Для ўезду ў Беларусь неабходна будзе паказаць толькі сапраўдны дакумент для выезду за мяжу, зялёную карту (пры ўездзе машынай), а таксама мець пры сабе медычную страхоўку.

ПЛР-тэст ці сертыфікат аб вакцынацыі не патрабуюцца.

Грамадзянам Польшчы можна будзе мінаць мяжу ў пунктах пропуску на беларуска-польскім участку мяжы. Таксама ім будзе дазволена наведваць памежную зону без пропуску. Пры ўездзе ў Беларусь у пункце пропуску дастаткова будзе вусна паведаміць супрацоўніку органаў памежнай службы пра намер наведаць памежную зону з пазначэннем мясцовасцяў і мэты.

Hавiны
У Польшчы завяршаецца будаўніцтва 5-метровага плота на мяжы з Беларуссю
2022.06.29 16:40

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў