Сілавікі затрымалі палітолага Валерыю Касцюгову


Палітолаг Павел Усаў паведаміў, што да Валерыі Касцюговай, беларускага палітолага і аналітыка, рэдактара рэсурсу «Наше Мнение» прыйшлі з ператрусам сілавікі.

Павел Усаў лічыць, што сілавікі ўзяліся за аналітыку і аналітыкаў. Гэтым тлумачыцца пераслед Валерыі Касцюговай, беларускага палітолага і аналітыка, рэдактара рэсурсу «Наше Мнение».

«Пасля знішчэння прасторы свабоды словы, пачалося знішчэнне прасторы вытворчасці думкі ў краіне», – напісаў у сваім Telegram-канале Павел Усаў.

Паводле аналітыка, ператрус у Валерыі Касцюговай учынілі працаўнікі КДБ. Жанчыну затрымалі і яна знаходзіцца або ў СК, альбо ў КДБ. Дакладных звестак няма, як і дэталяў пра прычыны рэпрэсіі, паведамляе Павел Усаў.

Hавiны
«BYPOL» падрабязна распавёў пра суддзю Шабуню
2021.06.30 17:52

СК belsat.eu

Стужка навінаў