«Rolls Royce» спыняе супрацу з «БелАЗам»


Сусветна вядомая кампанія «Rolls Royce Group», якая з’яўляецца галоўным пастаўніком рухавікоў на «БелАЗ», праз сваю дачэрнюю нямецкую кампанію «MTU Friedrichshafen GmbH» спыняе ўсе аперацыі з беларускім прадпрыемствам. Прычына такога кроку – санкцыі ЕЗ, паведамілі «Белсату» прадстаўнікі прафзвязу беларусаў у Вялікай Брытаніі.

Раней прафесійны саюз беларусаў у Вялікай Брытаніі (PUBB) накіраваў скаргу ў кампанію «Rolls Royc». Прафзвяз адзначыў, што ўлады Беларусі парушаюць правы чалавека, парушэнні зафіксаваныя таксама і на беларускім заводзе. У кампаніі адрэагавалі на гэты зварот.

«Мы сурʼёзна ставімся да ўсіх кантактам праз нашу лінію этыкі і праводзім расследаванне ў адпаведнасці з нашымі працэдурамі. Па завяршэнні нашага расследавання «Rolls-Royce» прыняла захады ў адпаведнасці са сваім Кодэксам паводзінаў, карпаратыўнымі каштоўнасцямі і юрыдычнымі абязальніцтвамі.

Такім чынам, у адпаведнасці з нядаўнімі санкцыямі ЕЗ, уведзенымі ў дачыненні да «БелАЗ», з 22 чэрвеня 2021 года «Rolls-Royce» спыніў ўсе аперацыі з «БелАЗам» і любымі кліентамі, якія належаць або часткова належаць «БелАЗу».

Hавiны
Міністэрства транспарту ЗША хоча забараніць продаж авіяквіткоў у Беларусь
2021.06.30 10:19

СК belsat.eu

Стужка навінаў