Родныя вязня Уладзіміра Гундара, які з'яўляецца інвалідам, паведамляюць, што за кратамі яго катуюць


Уладзімір Гундар, якога затрымалі па «справе Аўтуховіча», у апошнім лісце да родных распавёў пра катаванні за кратамі. Дачка вязня Інга Стромская напісала ў сваім Facebook, што Уладзіміру на даюць лекаў. Інвалід раней у СІЗА КДБ перанёс гіпертанічны крыз.

Уладзімір Гундар на судзе са сваёй адвакаткай. Мужчыну, інваліда 2-й групы, затрымалі перад Новым годам па гэтак званай справе Аўтуховіча. Але судзілі мужчыну нібыта за гвалт альбо пагрозу гвалту над службовай асобаю. Берасце, Беларусь. 2021 года. Фота МК / Белсат

У апошнім лісце да сваёй жонкі, Уладзімір Гундар заклікаў біць ва ўсе званы. Адвакат вязня сустрэлася з сваім падабаронным і даведалася, што з 25 чэрвеня Уладзіміра змясцілі ў карцар на 10 дзён за адмову прамаўляць фразу «схільны да экстрэмізму».

«У карцары тата абвясціў галадаванне, у яго падвышаны ціск 160 на сённяшні дзень. Як мы зразумелі, што хутчэй за ўсё неабходныя яму лекі не выдаюць (а яму патрэбныя на пастаяннай аснове лекі ад ціску і яшчэ ад яго захворвання). Без гэтых лекаў у яго зноў можа здарыцца гіпертанічны крыз, які ён ужо перанёс у СІЗА КДБ, а таксама ўзнікла пагроза пазбавіцца другой нагі. Гэтак жа мы не ведаем, чым абернецца для яго абвешчаная галадоўка», – напісала Інга Стромская.

Родныя вязня заклікаюць праваабаронцаў дапамагчы Уладзіміру Гундару.

Hавiны
У Берасці на 3 гады калоніі асудзілі 60-гадовага Уладзіміра Гундара
2021.05.20 15:18

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў