Міністэрства транспарту ЗША хоча забараніць продаж авіяквіткоў у Беларусь


Загад аб забароне пасажырскіх авіяперавозак, у тым ліку з перасадкай, заснаваны на рашэнні Дзярждэпартаменту Злучаных Штатаў аб абмежаванні авіязносінаў паміж ЗША і Беларуссю пасля прымусовай пасадкі самалёту «Ryanair» у аэрапорце Менску.

Паведамленне пра плануемую забарону на продаж квіткоў з’явілася на сайце Міністэрства транспарту ЗША 29 чэрвеня. У ім падкрэсліваецца, што грамадскае абмеркаванне загаду зацікаўленымі бакамі магчымае да 1 ліпеня 2021 года.

Загад аб забароне на продаж авіяквіткоў да Беларусі пасля ўступлення ў сілу будзе дазваляць ураду ЗША рабіць выключэнні ў кожным канкрэтным выпадку, напрыклад, калі пералёт адпавядае нацыянальным інтарэсам ЗША, у тым ліку ў сувязі з гуманітарнымі прычынамі ці па меркаваннях нацыянальнай бяспекі.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў