2 гады «хатняй хіміі» атрымала мянчанка за адмову здаваць кватэру памочніцы пракурора Касьянчык


Суд Заводскога раёну Менску 30 чэрвеня абвесціў прысуд 34-гадовай Вользе Сінялёвай, якая вырашыла разарваць дамову арэнды на кватэру з памочніцай пракурора Алінай Касьянчык.

Вольга Сінялёва, 30 чэрвеня.
Фота: Белсат

Аліна Касьянчык з ліпеня 2020 года здымала ў Вольгі кватэру. У пэўны момант гаспадыня прапанавала памочніцы пракурора з’ехаць. Касьянчык пагадзілася і знайшла іншае жытло. А пасля гэтага супраць Сінялёвай завялі крымінальную справу паводле арт. 190 Крымінальнага кодэксу Беларусі – «Парушэнне раўнапраўя грамадзянаў».

Hавiны
Арэндадаўца запатрабавала з’ехаць з кватэры памочніцу пракурора. За гэта завялі крымінальную справу
2021.06.02 11:22

Паводле Генпракуратуры, «абвінавачаная паддалася інфармацыйнаму ўздзеянню Telegram-каналаў і іншых інтэрнэт-рэсурсаў, у якіх размяшчаліся заклікі да ўшчамлення правоў пракурорскіх работнікаў, якія ажыццяўляюць крымінальны пераслед і падтрымліваюць ад імя дзяржавы абвінавачанне ў судзе ў крымінальных справах аб удзеле грамадзянаў у пратэставых акцыях».

На думку ведамства, гэтак мянчанка парушыла правы, свабоды і законныя інтарэсы пацярпелай выключна ў сувязі з займанай ёю пасадай і запатрабавала ад яе ў аднабаковым парадку вызваліць жылое памяшканне.

Аб’ектыў
Дзяржабвінаваўца Касьянчык – цяпер «пацярпелая»
2021.06.18 22:37

Суд праходзіў у закрытым рэжыме. Першае паседжанне было прыпыненае, бо высветлілася, што адвакат Вольгі Андрэй Мачалоў пазбаўлены ліцэнзіі.

Hавiны
Суд за высяленне дзяржаўнай абвінаваўцы не адбыўся, бо адваката Мачалава пазбавілі ліцэнзіі
2021.06.18 16:43

30 чэрвеня суддзя Анжэла Касцюкевіч пакарала гаспадыню кватэру 2 гадамі абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову – гэтак званая «хатняя хімія».

Вользе Сінялёвай 34 гады, яна выхоўвае дваіх дзяцей, цяпер яна ў дэкрэтным адпачынку.

Hавiны
Ад «хіміі» да 7 гадоў. У якіх справах адзначылася сумнавядомая Аліна Касьянчык
2021.03.31 20:34

Памочніца пракурора Аліна Касьянчык вядомая ўдзелам у палітычных працэсах. Яна выступала як дзяржаўная абвінаваўца ў справе журналістак «Белсату» Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай, у справе аб надпісах «Не забудзем» каля месца гібелі Аляксандра Тарайкоўскага і іншых.

ГГ, belsat.eu

 

Стужка навінаў