Дайджэст за чэрвень для тых, хто не чытае навінаў штодня


Інфапрастора Беларусі цяпер перапоўненая бягучымі навінамі. «Белсат» пастанавіў сабраць галоўнае за месяц, каб згадаць як мы пражылі чэрвень.

Дождж у Менску 26 чэрвеня.
Фота: tut.by

Сцяпан Латыпаў

Месяц пачаўся з трагічнай навіны – Сцяпан Латыпаў парэзаў сабе горла ў судовай залі.

Перад гэтым Сцяпан звярнуўся да бацькі:

«Бацька! Пасля спаткання да мяне прыйшоў ГУБАЗ. Паабяцаў, што калі я не прызнаю віну, у мяне будзе прэс-хата, крымінальныя справы супраць родных і суседзяў. Прэс-хата ў мяне была – 51 дзень. Так што ты рыхтуйся».

Ахоўнікі некаторы час не маглі адкрыць дзверы клеткі, Латыпаў страціў прытомнасць і ўпаў на падлогу.

Пазней суд накіраваў Сцяпана Латыпава на псіхіятрычную экспертызу і пасля яе вярнулі ў СІЗА-1 на Валадарскага.

Сцяпана Латыпава затрымалі 15 верасня ў ягоным двары каля знакамітага муралу з дыджэямі Пераменаў. Яму выставілі абвінавачванне адразу паводле некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэксу.

Імаверна, што працэс над палітвязнем неўзабаве адновіцца.

Святлана Ціханоўская

2 чэрвеня Святлана Ціханоўская выйшла да беларусаў на акцыю ў Варшаве і сустрэлася з польскімі палітыкамі.

Палітычная дзяячка Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларускай дыяспарай у польскай сталіцы. На здымку ля мікрафону прамаўляе Роберт Тышкевіч, старшыня парламенцкай камісіі па справах Беларусі ў польскім Сейме. Варшава, Польшча. 3 чэрвеня 2021 года.
Фота: ЮШ / Белсат

«А Саша выйдзе?»

3 чэрвеня спартовага журналіста, гульца ФК «Крумкачы» Аляксандра Івуліна, а таксама мантажыста Яраслава Пісарэнку затрымалі ў кватэры людзі ў цывільным. Да іх прыйшлі з ператрусам, праз тры гадзіны хлопцаў звезлі ў бусах у невядомым кірунку.

Аляксандру Івуліну прысудзілі 30 содняў арышту. Прычына – нібыта сцяг на акне. Аднак Аляксандр адмаўляў наяўнасць сцяга.

6 чэрвеня на матчы «Крумкачы» – «Слонім» адбыўся перформанс у падтрыманне Аляксандра Івуліна на 25-й хвіліне – Аляксандр гуляе ў камандзе пад нумарам 25.

13 чэрвеня на футбольным матчы «Крумкач» – «Хваля» затрымлівалі людзей з нумарам 25 на тышортках, там быў кіраўнік менскага АМАПу Юрый Балаба.

Футбалісты «Крумкачоў» трымалі тышортку Івуліна на знак салідарнасці з сваім гульцом.

Пазней затрыманых адпусцілі з РУУС. Афіцыйная версія затрымання – правяранне дакументаў.

Крумкачы подтрымліваюць Івуліна.

А што там з самалётамі?

4 чэрвеня Еўразвяз забараніў беларускім самалётам карыстацца сваёй паветранаю прастораю і прызямляцца ў сваіх аэрапортах.

Беларусы за мяжою

Калона аўтамабіляў з бела-чырвона-белымі сцягамі сігналіць і рухаецца на новае месца пікету недалёка пункту пропуску Баброўнікі – Бераставіца, Польшча. 5 чэрвеня 2021 года.
Фота: ВО / Белсат

5 чэрвеня Беларусы на мяжы з Польшчаю і Літвою будуюць намётавыя гарадкі.

Патрабаванні пікетоўцаў да ЕЗ – паскорыць прыняцце санкцыяў супраць Лукашэнкі. Да ўладаў Беларусі – вызваліць палітвязняў і адкрыць наземныя мяжы для вольнага перамяшчэння грамадзянаў.

11 чэрвеня на Берлінскім кінафестывалі прэзентавалі фільм рэжысёра Аляксея Палуяна пра беларускія пратэсты. Сярод запрошаных былі Святлана Ціханоўская і Святлана Алексіевіч.

Раман Пратасевіч і Соф’я Сапега

Фота: ТГ-канал Антона Матолькі

14 чэрвеня Раман Пратасевіч нечакана ўзяў удзел у брыфінгу, арганізаваным МЗС. Некаторыя журналісты, пабачыўшы яго, пакінулі залу.

У канцы месяца Софʼю Сапегу і Рамана Пратасевіча перавялі пад хатні арышт.

Але за кратамі застаецца 520 палітзняволенных. Гэта людзі, пра якіх ведаюць праваабаронцы.

TUT.by, 21vek.by

Офіс TUT.by.
Фота: mogilev.online

18 чэрвеня МУС просіць прызнаць матэрыялы TUT.by экстрэмісцкімі. Суд над медыя распачаўся праз тыдзень, яго адклалі да 6 чэрвеня.

Таксама ўзгаднілі забарону на выдачу ўладам Беларусі крэдытаў на інвестыцыйныя паслугі і на гандаль каштоўнымі паперамі.

Сілавікі 22 чэрвеня прыйшлі з ператрусамі ў офіс інтэрнэт-крамы «21vek.by» і вытворцы дзвярэй «Юркас».

Віктар Бабарыка

Арыштаваную год таму калекцыю «Белгазпрамбанку» вярнулі ў галерэю. Галерэя Арт Беларусь. Менск, Беларусь. 23 чэрвеня 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

23 чэрвеня арыштаваную год таму калекцыю «Белгазпрамбанку» вярнулі ў галерэю. Але не вярнулі блізу дзесяці карцінаў, якія ёсць асабістаю ўласнасцю Віктара Бабарыкі.

Віктар Бабарыка выступіў з апошнім словам у судзе – калі не чыталі – то вам сюды.

Суд у СІЗА

24 чэрвеня пачаўся судовы працэс Сяргея Ціханоўскага, Міколы Статкевіча, Ігара Лосіка, Арцёма Сакава, Дзмітрыя Папова і Ўладзіміра Цыгановіча. Іх пачалі судзіць у закрытым рэжыме на тэрыторыі гомельскага СІЗА.

Санкцыі Еўразвязу

25 чэрвеня. Санкцыі забараняюць імпарт і транзіт калійных угнаенняў і нафтапрадуктаў з Беларусі, продаж і транзіт абсталявання для вытворчасці тытунёвых вырабаў з ЕЗ пакупнікам з Беларусі або для выкарыстання ў Беларусі.

Зацвердзілі забарону на імпарт і экспарт абсталявання і праграмнага забеспячэння для сачэння за людзьмі ў інтэрнэце і праз тэлефонную сувязь і забарону на экспарт у Беларусь тавараў падвойнага прызначэння для вайсковага выкарыстання.

Уводзяць санкцыі супраць трох беларускіх банкаў: «Беларусбанку», «Белінвестбанку» і «Белаграпрамбанку».

5-ы пакет санкцыяў Еўразвязу для Беларусі маюць зацвердзіць у пачатку ліпеня.

Мастоў у Беларусі засталося на тры дні

Мост ў вёсцы Баравікоўшчына, што ў Валожынскім раёне.
Фота: Анатоль Belarus Live / twitter

У траўні і чэрвені ў інтэрнэце было шмат паведамленняў пра абвал або кепскі стан мастоў.

У траўні разваліліся адразу два: у Пружанскім раёне непадалёк ад вёскі Броды і на аўтадарозе Барысаў – Беразіно.

У мосце на трасе М1 бэлькі падперлі драўлянымі (!) брускамі.

Яшчэ адзін экамост з’явіўся ў Валожынскім раёне.

Рух перакрылі на чыгуначным мосце побач з «Барысаў-Арэнаю».

У Наваполацку зачынілі мост праз Дзвіну праз пагрозу абвалу.

Тут мы пакінем спасылку на стан моста ў Гарадку.

Навіна з «дна»

З удавы Аляксандра Тарайкоўскага пастанавілі спагнаць $4500 долараў падатку з атрыманых ёю ахвяраванняў.

Цяпер пра харошае

Рэпрэсаваныя медыкі будуць кансультаваць онлайн. З дапамогаю сэрвісу «еЗдоровье» можна атрымаць кансультацыю.

А «на закуску» – любімыя тэксты «Белсату» за месяц

Улюбёны тэкст рэдакцыі пра Кацярыну Барысевіч. Яна цяпер сапраўдная зорка – з ёю часта просяць сфатаграфавацца мінакі.

Кацярына Барысевіч спацыруе ў Батанічным садзе. Журналістка правяла паўгода ў турме за публікацыю артыкула, у якім гаварылася, што ў загінулага Рамана Бандарэнкі не было алкаголю ў крыві. Менск, Беларусь. 5 чэрвеня 2021 года.
Фота: АК / Белсат

Вялікае інтэрв’ю са Святланай Ціханоўскай і ейнаю камандаю з Вільні. Абавязкова пачытайце!

Здымак з адмысловага рэпартажу «Белсату» пра жыццё Святланы Ціханоўскай пасля рэгістрацыі ў ЦВК — «Я перадаю ўвесь боль беларусаў свету». Вільня, Літва. Травень 2021 года.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат
Стужка навінаў