«BYPOL» падрабязна распавёў пра суддзю Шабуню


Суддзя Вікторыя Шабуня.
Фота: naviny.by

Былыя следчыя зладзілі чарговае расследаванне звестак пра асобаў, якія падазраюцца ў злачынствах супраць грамадзянаў Беларусі. Гэтым разам ініцыятыва «BYPOL» высветліла некаторыя моманты з біяграфіі суддзі Вікторыі Шабуні, якая лідаруе ў колькасці палітычна матываваных прысудаў.

Вікторыя Шабуня нарадзілася ва Украіне, у Нікалаеве, і да гэтага часу трымае сувязь з роднымі, якія засталіся ў гэтым горадзе.

Будучая суддзя скончыла Нікалаеўскі політэхнічны тэхнікум паводле спецыяльнасці тэхнік-судамеханік. Але паводле спецыяльнасці яна не працавала. За тры гады змяніла пяць працоўных месцаў. Была кухаркаю, загадчыцай крамы, сакратаркай, бухгалтаркай. У 1996 годзе яна выйшла замуж за беларуса і пераехала ў Менск. Да 2004 года Шабуня працавала на розных пасадах у камерцыйных арганізацыях. Адметна, звяртаюць увагу следчыя з «BYPOL», што ўсе гэтыя арганізацыі цяпер ліквідаваныя.

Але ў гэты час Вікторыя Шабуня адвучылася завочна ў менскім Інстытуце кіравання. Вучоба заняла шэсць гадоў.

У 2004 годзе Шабуня ўладкавалася судовай выканаўцай у суд Фрунзенскага раёну Менску.

«Упершыню Вікторыя Шабуня затрымалася на адной працы ажно на доўгія шэсць гадоў».

У 2010 годзе Шабуня зрабілася суддзёй. Яна, паводле інфармацыі рэсурсу «Zubr», стала абсалютным лідарам сярод сваіх калегаў у колькасці вынесеных палітычных прысудаў. Агулам Шабуня вынесла 382 палітычныя рашэнні ў крымінальных і адміністратыўных справах. Прысудзіла 99 087,5 рублёў штрафаў і 1847 содняў адміністратыўнага арышту.

Скрыншот з сайту zubr.cc

Яна судзіла Ніну Багінскую, Паўла Севярынца, Змітра Дашкевіча і шмат каго яшчэ.

Следчыя таксама звяртаюць увагу на тое, што Вікторыя Шабуня жыве ў Менску ў арэнднай кватэры.

«Вікторыя Валер’еўна настолькі не звязвае сваю будучыню з Беларуссю, што за дзесяць гадоў службы суддзёй не пажадала абцяжарваць сябе асабістым жытлом у нашай краіне. Хоць і мела дзеля гэтага ўсе магчымасці, з улікам тых ільготаў, якія даюцца суддзям для будавання асабістага жытла, а таксама з увагі на ўзровень іхных заробкаў», – адзначаюць следчыя з «BYPOL».

Hавiны
За каментар «Позывной дрыщ» – 2 гады «хатняй хіміі»
2021.04.20 18:53

СК belsat.eu

Стужка навінаў