БТРК выключылі з EBU, працаўнікі КДБ затрымалі Валерыю Касцюгову, галоўныя падзеі 30 чэрвеня


30 чэрвеня стаў 326-ым днём супрацьстаяння грамадства і ўладаў у Беларусі. «Белсат» падводзіць вынікі гэтага дня.

«Белтэлерадыёкампанію» выключылі з EBU

Падчас паседжання Выканаўчай Рады Еўрапейскага трансляцыйнага звязу (EBU) прагучала, што «Белтэлерадыёкампанія» больш не з’яўляецца сябрам арганізацыі, паведамляе TUT.by.

Яшчэ 28 траўня EBU прыпыніў сяброўства «Белтэлерадыёкампаніі» ў арганізацыі. Падставаю для такога рашэння сталі відэа ад сілавікоў, у якіх грамадзяне краіны давалі «паказанні». У арганізацыі палічылі, што запісы зробленыя «пад прымусам». Сёння стала вядома, што «Белтэлерадыёкампанію» выключылі з Еўрапейскага трансляцыйнага звязу (EBU).

З 1 ліпеня БТРК не будзе мець доступу да паслугаў EBU. Гэта значыць, што дзяржаўная тэлекампанія страціць права на трансляцыю пэўных музычных і спартыўных мерапрыемстваў, не зможа мець доступу да абмену навінамі і музычным кантэнтам.

Артыкулы
«БТРК» выключаюць з Еўрапейскага трансляцыйнага звязу?
2021.06.30 22:47

Амбасадар ЕЗ у Менску з’ехаў у Брусель

Амбасадар Еўразвязу ў Беларусі Дырк Шубэль з’ехаў з Менску для кансультацыяў. Улады Беларусі раней прапанавалі прадстаўніку ЕЗ Дырку Шубелю як мага хутчэй зʼехаць у Брусель, «каб давесці свайму кіраўніцтву пазіцыю беларускага боку і непрымальнасць ціску і санкцыяў». Аналагічная рэкамендацыя прагучала і ў бок іншых сталых прадстаўнікоў ЕЗ у Беларусі.

Валерыя Касцюгова.
Фота: https://www.facebook.com/valeria.kostyugova

Пасля ўвядзення 4-га пакету санкцыяў у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі, афіцыйны Менск заявіў пра контрсанкцыі. Такімі захадамі стала тое, што нашая краіна заявіла пра спыненне свайго ўдзелу ва «Усходнім партнёрстве» і прыпыняе пагадненне аб рэадмісіі з Еўразвязам.

Hавiны
Амбасадар ЕЗ у Менску з’ехаў у Брусель
2021.06.30 19:18

Сілавікі ўварваліся ў касметычную фірму «Модум»

30 чэрвеня сілавікі прыйшлі ў офіс касметычнай фірмы «Модум» у Менску. Працаўнікоў замкнулі ў памяшканні. На працягу дня нумары працаўнікоў «Модуму» былі адключаныя. Толькі бліжэй да вечару працаўнікоў адпусцілі.

Абнаўляецца
Сілавікі прыйшлі ў касметычную фірму «Модум»
2021.06.30 15:07

Касметычнае прадпрыемства супрацоўнічала з Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця, як і анлайн-гіпермаркет «21 век», дзе прайшлі ператрусы тыдзень таму.

Параду 3 ліпеня не будзе

Упершыню з 1999 года святкаванне афіцыйнага Дня Незалежнасці Беларусі 3 ліпеня пройдзе без параду ў Менску. Прынамсі, у праграме мерапрыемстваў у горадзе і ў тэлепраграмах яго няма, і ніхто з чыноўнікаў парад так і не анансаваў.

Дырк Шубэль. Фота са старонкі Прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі ў «Фэйсбуку»

Як распавёў агенцтву «Минск-новости» начальнік упраўлення культуры Менгарвыканкаму Віталь Брэль, канцэрты і святочныя мерапрыемствы пройдуць у розных раёнах Менску. Пляцоўкі будуць адкрытыя з 12:00 да 24:00. На іх будуць працаваць гандлёвыя шапікі, выступяць творчыя калектывы.

Таксама ў розных раёнах Менску адбудуцца выставы вайсковай тэхнікі: у парку Янкі Купалы, у парку Перамогі, у Камароўскім скверы, на пляцоўках каля Нацыянальнай бібліятэкі і каля «Чыжоўкі-Арэны», у парку імя Паўлава, у парку імя Уга Чавэса і ў парку экстрэмальных відаў спорту. Экспазіцыі будуць адкрытыя з 10:00 да 18:00.

Hавiны
Параду 3 ліпеня не будзе. Але вайсковую тэхніку пакажуць – на выставах у розных раёнах Менску
2021.06.30 14:02

 

Мікалаю Казлову выставілі абвінавачанне

Супраць Мікалая Казлова, старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі і даверанай асобе Святланы Ціханоўскай, заведзеная крымінальная справа паводле арт. 407 Крымінальнага кодэксу Беларусі – «Разгалашэнне звестак папярэдняга следства». 30 чэрвеня палітыку прад’явілі абвінавачванне. Пра гэта паведаміла прэс-служба Святланы Ціханоўскай.

Са старшыні АГП узялі падпіску аб нявыездзе. Казлову пагражае штраф або арышт.

Парад 3 ліпеня ў Менску.
Фота: onliner.by

Увесну палітык адседзеў 15 содняў за адмову даць падпіску пра неразгалошванні ў «справе Каардынацыйнай рады». Пасля чаго была заведзеная крымінальная справа.

У каментары радыё «Свабода» Мікалай Казлоў пацвердзіў, што новая крымінальная справа звязаная з той самай адмоваю даць падпіску, але адначасова зазначыў, што «там так усё намяшана, што цяжка нешта вылучыць».

Артыкулы
Мікалаю Казлову выставілі абвінавачанне ў раскрыцці звестак следства
2021.06.30 12:46

Экс-следчаму Юшкевічу выставілі яшчэ 2 абвінавачанні

У былога следчага і ініцыятара праекту «ByChange» Яўгена Юшкевіча, якога цяпер трымаюць у СІЗА на Валадарцы, узялі падпіску аб неразгалашэнні і прад’явілі яму яшчэ два абвінавачанні, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Мікалай Казлоў.
Фота: скрыншот Белсат

Цяпер, як стала вядома «Вясне», Юшкевіча абвінавачваюць паводле арт. 342 («Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак») і 293 («Масавыя беспарадкі»).

Hавiны
Экс-следчаму Юшкевічу ў СІЗА выставілі яшчэ два абвінавачанні
2021.06.30 16:42

Улады адмянілі «ковідныя» абмежаванні

Як паведамляе прэс-служба МУС са спасылкаю на інфармацыю ад Дэпартаменту выканання пакаранняў, у поўным аб’ёме адноўленыя працяглыя спатканні для вязняў ва ўстановах крымінальна-выканаўчай сістэмы і для тых, хто ў ЛПП.

Таксама асуджаным, якія адбываюць пакаранне ва ўстановах адкрытага тыпу («хімія») цяпер дазволеныя выхады з папраўчай установы ў вольны час, выезд за межы калоніяў-пасяленняў, установаў адкрытага тыпу і лячэбна-працоўных прафілакторыяў з выкананнем мераў прафілактыкі распаўсюду каронавіруснай інфекцыі.

Яўген Юшкевіч.
Фота: «Народная воля»

Зноў можна будзе наведваць вязняў прадстаўнікам грамадскіх аб’яднанняў, святарам для правядзення выхаваўчых і духоўна-асветніцкіх мерапрыемстваў.

МУС нагадвае, што абмежаванні, якія былі раней, уводзіліся для прафілактыкі распаўсюду каронавіруснай інфекцыі.

Артыкулы
У Беларусі адмянілі «ковідныя» абмежаванні на спатканні ў турмах, калоніях і ЛПП
2021.06.30 15:37

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў