Улады Беларусі запатрабавалі спыніць працу Інстытуту Гётэ ў Беларусі


Афіцыйны Менск запатрабаваў ад Нямеччыны спынення дзейнасці Інстытуту Гётэ і праграмы акадэмічных абменаў DAAD у Беларусі. Пра гэта паведамляе МЗС Нямеччыны.

Улады Беларусі працягваюць так званыя «контрзахады» на санкцыі Еўразвязу. Гэтым разам МЗС Нямеччыны паведаміла, што ў Менску патрабуюць спынення дзейнасці Інстытуту Гётэ і праграмы акадэмічных абменаў DAAD у Беларусі.

«Гэты крок будзе спрыяць яшчэ большай міжнароднай ізаляцыі Беларусі. Ахвяры рашэння – грамадзяне Беларусі, якія пазбаўляюцца магчымасцяў для сацыяльнай і культурнай дзейнасці», – гаворыцца ў заяве МЗС Нямеччыны.

МЗС Нямеччыны падкрэслівае, што краіны ЕЗ падтрымліваюць беларускі народ і заклікаюць улады Беларусі да дыялогу.

Аб’ектыў
Першы гарадскі сацыяльны фестываль: ІВВ адзначае 25-годдзе
2019.09.02 00:22

СК belsat.eu

Стужка навінаў