Анджэліка Борыс пагадзілася выехаць у Польшчу, але праз яе ўлады шантажуюць Анджэя Пачобута


У арыштаванай старшыні Саюзу палякаў Беларусі Анджэлікі Борыс у СІЗА пагаршаецца стан здароўя. У жанчыны абвастрыліся ранейшыя хваробы і сур’ёзныя праблемы з зубамі. Дырэктарка «Белсату» Агнешка Рамашэўская-Гузы паведамляе, што Анджэліка Борыс у выніку згадзілася выехаць у Польшчу.

Старшыня Саюзу палякаў у Беларусі Анджэліка Борыс. Крыніца: Znadniemna.pl

Паводле інфармацыі Агнешкі Рамашэўскай-Гузы, стан здароўя Анджэлікі Борыс за кратамі моцна пагоршыўся. Кіраўніца Саюзу палякаў Беларусі згадзілася выехаць у Польшчу, але ўлады стрымліваюць гэты працэс і спрабуюць шантажаваць ейнага калегу, журналіста Анджэя Пачобута.

Дэпартамент выканання пакаранняў у Менску і Менскай вобласці сёння адказаў на запыт БАЖ у справе стану здароўя Анджэя Пачобута. Вядома, што журналіст захварэў на COVID-19, а таксама мае праблемы з сэрцам.

У лісце ад ведамства напісана, што «Дэпартамент пакідае зварот без разгляду», бо аб’яднанне нібыта не мае паўнамоцтваў прадстаўляць інтарэсы журналіста. Сам жа Дэпартамент выканання пакаранняў адказаў БАЖ, што звесткі пра здароўе пацыентаў ёсць «медычнай таямніцай».

Hавiны
Дырэктарка «Белсату»: «Так са зняволенымі не абыходзіліся нават падчас ваеннага стану ў Польшчы»
2021.05.18 18:08

Дырэктар «Белсату» таксама піша, што меў рацыю былы консул Польшчы ў Горадні Ярослаў Ксёнжэк, які пісаў, што «па-першае, мы павінныя ўвесь час патрабаваць безумоўнага вызвалення нашых суайчыннікаў, а не пагаджацца на іхную дэпартацыю».

Раней дырэктар «Белсату» Агнешка Рамашэўская-Гузы паведамляла, што Анджэю Пачобуту таксама прапаноўвалі дэпартацыю, аднак ён катэгарычна адмовіўся і застаецца за кратамі. У сваіх лістах да жонкі ён піша, што вытрымае ўсё, што яго чакае.

У траўні з СІЗА вызвалілі і вывезлі ў Польшчу трох іншых сябраў Саюзу палякаў – Ірэну Бярнацкую, Ганну Панішаву і Марыю Цішкоўскую, але яны дагэтуль застаюцца абвінавачанымі.

Артыкулы
Трох фігурантак «справы Саюзу палякаў» прымусова вывезлі з Беларусі
2021.06.02 13:23

СК belsat.eu

Стужка навінаў