Ва Украіне паранены беларускі добраахвотнік і лідар «Маладога фронту» Дзяніс Урбановіч


Беларускі добраахвотнік і старшыня «Маладога фронту» Дзяніс Урбановіч паранены ва Украіне і зараз знаходзіцца ў шпіталі з кантузіяй, паведаміла беларуская журналістка Любоў Лунёва.

Лідар «Маладога Фронту» Дзяніс Урбановіч.
Фота: Белсат

Двое содняў ён быў без прытомнасці.

Па словах Лунёвай, у Дзяніса ногі і рукі цэлыя, аднак знікла чутка. Беларускі добраахвотнік атрымаў раненне пасля таго, як побач узарвалася міна. Яшчэ трое вайскоўцаў таксама параненыя.

У Беларусі актывіст Дзяніс Урбановіч прымаў актыўны ўдзел у абароне Курапатаў, адсядзеў 2 гады за акцыю, якую ён з малодшым братам зладзіў на выбарчым участку падчас прэзідэнцкай кампаніі 2015 года.

Мaю прaвa
Канец з кветкамі ды стужкамі – пратэстоўца ўзяўся за зброю
2022.03.19 10:00

Пасля прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе Урбановіча некалькі разоў затрымлівалі па адміністратыўных артыкулах, ён зазнаваў незаконны пераслед, рэпрэсіі і катаванні.

У снежні 2021 года ён пад пагрозай крымінальнай справы, якую на яго завялі па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя або ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) выехаў ва Украіну.

З пачатку расейскага ўварвання ва Украіну Дзяніс Урбановіч запісаўся добраахвотнікам ва ўкраінскае войска.

Артыкулы
«Прасцей будзе выканаць задачы ў Беларусі». Як рыхтуюцца навабранцы палка імя Кастуся Каліноўскага
2022.05.25 19:09

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў