У Санкт-Пецярбурзе затрымалі яшчэ аднаго беларуса за каментары ў сацсетках


У Санкт-Пецярбурзе 28 траўня затрымалі жыхара Воршы Андрэя Рускіх. Навіна пра затрыманне з’явілася на ягонай старонцы ў Instagram.

Мужчына быў у федэральным вышуку за каментары ў сацсетках.

Андрэй Рускіх.
Фота: andrei_ruskikh/Instagram

«Андрэй быў у федэральным вышуку ў Беларусі праз палітычныя выказванні ў сацыяльных сетках. Найбліжэйшым часам (год дакладна) Андрэй не зможа выйсці на сувязь і дапамагчы людзям з неўратычнымі захворваннямі», – напісана ў Instagram.

Паводле папярэдняй інфармацыі, яго плануюць экстрадаваць у Беларусь. Цяпер ён застаецца ў СІЗА № 5 Санкт-Пецярбургу.

Андрэй Рускіх – псіхолаг, які спецыялізуецца на трывожна-фобійных разладах, што маюць псіхалагічную аснову.

Артыкулы
Кавалеўскі: Офіс Ціханоўскай у Кіеве выконвае заўважную функцыю прадстаўніцтва Беларусі ва Украіне
2022.05.30 10:06

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў