У Беларусі зноў на 2 капейкі даражэе паліва


З 31 траўня ў Беларусі зноў на дзве капейкі падаражэе аўтамабільнае паліва.

Фота: АВ / Белсат

Як паведамілі ў прэс-службе канцэрну «Белнафтахім», новыя цэны на паліва будуць выглядаць так:

  • АІ-92 – Br 2,28;
  • АІ-95 – Br 2,38;
  • АІ-98 – Br 2,60;
  • ДП – Br 2,38.

З пачатку 2022 года гэта ўжо 14-е падаражэнне аўтамабільнага паліва і за пяць першых сёлетніх месяцаў бензін у нашай краіне падаражэў на 28 капеек. Апошнім разам цэны змяняліся тыдзень таму, 24 траўня. Апошнія чатыры тыдні траўня паліва даражэе кожны тыдзень.

Аналітыка
24-ыя ў свеце ў росце цэнаў. Да якой мяжы ў Беларусі будзе даражэць паліва для аўтаў
2022.05.26 08:25

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў