Краіны Еўразвязу не дамовіліся аб санкцыях на імпарт расейскай нафты


Раніцай 30 траўня прадстаўнікі краін ЕЗ правялі ў Бруселі чарговую сустрэчу па пытанні шостага пакета абмежаванняў супраць Расіі.

Аднак краіны Еўразвязу не змаглі дамовіцца аб забароне імпарту расейскай нафты, паведамляе «Reuters».

Сцягі Еўрапейскага звязу каля штаб-кватэры Еўракамісіі ў Бруселі, Бельгія.
Фота: Reuters

Яшчэ перад паседжаннем Еўрапейскага савету старшыня Еўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен заявіла, што не чакае рашэння па шостым пакеце санкцый на працягу бліжэйшых 48 гадзін.

Таксама яна не ўпэўнена, што рашэнне будзе прынятае ў найбліжэйшыя дні.

«Мы працавалі вельмі цяжка і паспяхова над пяццю пакетамі санкцый. Гэта ніколі не было проста. Цяпер таксама самае з шостым пакетам. Еўракамісія і французскае прэзідэнцтва інтэнсіўна працавалі апошнія дні, каб прасунуць шосты пакет, але пакуль яшчэ не там. Ён спее», – заявіла старшыня Еўрапейскай камісіі.

Прэм’ер-міністр Эстоніі Кая Калас заявіла, што больш рэалістычна чакаць пагаднення ў наступным месяцы. «Я не думаю, што мы дасягнем дамовы сёння. Мы пастараемся прыйсці да пагаднення да саміту ў чэрвені. Гэта рэалістычны падыход на сённяшні дзень», – сказала Калас.

Наступны саміт запланаваны на 23-24 чэрвеня.

Без акрэдытацыі
Цыганкоў: «Збылася мара расейцаў – яны зноў у СССР»
2022.05.30 15:58

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў