Кіраўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Энтані Блінкен выказаў падтрыманне народу Беларусі. Палітык зрабіў гэта ў Twitter з нагоды Дня салідарнасці з Беларуссю.
«У гэты Дзень салідарнасці з Беларуссю мы думаем пра пакуты, якія прынёс рэжым Лукашэнкі здушэннем правоў чалавека, ігнараваннем міжнародных нормаў і суўдзелам у вайне Расеі супраць Украіны. Мы падтрымліваем беларускі народ сёння і кожны дзень», – напісаў Блінкен у Twitter.
On this Day of Solidarity with Belarus, we are mindful of the suffering caused by the Lukashenka regime’s crackdown on human rights, disregard for international norms, and complicity in Russia’s war against Ukraine. We stand with Belarusian people today and every day. https://t.co/qtmuAGmhgz
— Secretary Antony Blinken (@SecBlinken) May 29, 2022
Палітык зрабіў рэпост публікацыі амбасады ЗША ў Беларусі: «Злучаныя Штаты падтрымлівалі народ Беларусі і яго дэмакратычныя памкненні ды намаганні на працягу больш як 30 гадоў. І мы гатовыя падтрымліваць Беларусь кожны дзень».
Нагадаем, што 29 траўня з ініцыятывы Святланы Ціханоўскай абвесцілі Міжнародным днём салідарнасці з Беларуссю. Два гады таму менавіта ў гэты дзень арыштавалі Сяргея Ціханоўскага, які меў амбіцыі балатавацца на пасаду прэзідэнта.
Раман Лугоўскі belsat.eu