Беларускі пасол выказаўся пра пастанову Нарвегіі змяніць афіцыйную назву Беларусі


Пасол Беларусі ў Швецыі і Нарвегіі Дзмітрый Мірончык пракаментаваў пастанову ўладаў Нарвегіі адмовіцца ад назвы «Hviterussland» (літаральна – «Белая Расея») і называць нашую краіну «Belarus».

Дзмітрый Мірончык.
Фота: rambler.ru

«Нормы нарвежскай мовы могуць вызначаць толькі самі нарвежцы. Хаця нам, безумоўна, прыемна, што цяпер назва нашай краіны на нарвежскай бліжэйшая напісаннем і гучаннем да арыгіналу. Што да палітычных матываў афіцыйнага Осла, дык час усё расставіць на свае месцы. Неўзабаве пра іх забудуцца, хутчэй за ўсё, нават выберуць не ўспамінаць. А вось слушную назву нашай краіны цяпер будзе ведаць кожны нарвежац. І гэта галоўнае», – заявіў Мірончык нарвежскаму тэлеканалу.

Афіцыйную назву Беларусі ў нарвежскай мове змянілі 29 траўня на знак салідарнасці з беларускім дэмакратычным рухам у Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю.

Гэта адбылося пасля закліку Святланы Ціханоўскай.

Hавiны
Нарвегія адмовілася называць нашую краіну «Белай Расеяй». Ад сёння – толькі Беларусь
2022.05.29 14:43

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў