На фінальным матчы Лігі чэмпіёнаў заўважылі беларускі сцяг «па схеме БЧБ». Яго прынёс сын Румаса


29 траўня ў партугальскім Порту прайшоў фінал футбольнай Лігі чэмпіёнаў. У матчы гулялі англійскія клубы «Манчэстар Сіці» і «Чэлcі».

«Чэлсі» выйграў з лікам 1:0 і ў другі раз заваяваў галоўны клубны трафей кантыненту.

Адзіны гол забіў Хаверц у канцы першага тайма.

Цікавосткай матчу стаў сцяг фанатаў «Чэлсі», які чытачы TUT.by заўважылі каля лонданскіх футбалістаў. Невядомы фанат трымаў у руках белы сцяг з чырвоным арнаментам па сярэдзіне, у цэнтры якога знаходзіцца эмблема «Чэлсі», а над ёй – надпіс «Belarus».

Як паведамляе Tribuna.com, сцяг у руках трымаў – Валерый Румас, адзін з сыноў былога прэм’ер-міністра Беларусі і экс-старшыні Беларускай федэрацыі футболу Сяргея Румаса.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў