«Галоўнае – дапамагчы суседу-дыктатару». У Расеі пракаментавалі чарговы транш Пуціна Лукашэнку


Аляксандр Лукашэнка на перамовах у Сочы.
Фота: pul_1 / Telegram

Расейская апазіцыя не ацаніла паведамлення ўладаў РФ пра гатовасць пералічыць чарговы транш крэдыту Аляксандру Лукашэнку.

Пра тое, што другі транш крэдыту ў $ 500 млн з $ 1,5 млрд Беларусь атрымае ў бліжэйшы час, па выніках перамоваў Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным паведаміў прэс-сакратар расейскага лідара Дзмітрый Пяскоў.

Паводле яго, транш будзе пералічаны да канца чэрвеня, ніякіх перашкод для гэтага няма, перадае РИА Новости.

«Гэта другі транш. Ён раней быў анансаваны да ўсіх гісторый з самалётам», – сказаў Пяскоў.

Адна з лідарак расейскай апазіцыі Любоў Собаль прарэагавала на гэтае паведамленне негатыўна.

«Лукашэнка атрымае ад Масквы крэдыт $ 500 млн у бліжэйшы час. А Тамбоўская вобласць, Варонеж або Уладзівасток не атрымаюць. Навошта ім, праўда? Дзеці ў школах і ў дзіркі ў падлозе ў туалет паходзяць. Галоўнае – суседу-дыктатару дапамагчы за кошт расейскіх грамадзянаў», – напісала яна ў Facebook.

Пра вылучэнне крэдыту ў $ 1,5 млрд Лукашэнка і Пуцін дамовіліся яшчэ ў верасні 2020 года. Першы транш афіцыйны Менск ужо атрымаў.

Hавiны
Кіраўнік Еўрапарламенту заклікаў да санкцыяў супраць Расеі праз крызіс у Беларусі
2021.05.30 09:59

МГ belsat.eu

Стужка навінаў