Федэральная пракуратура Нямеччыны пачала назіранне за дзеяннямі ўладаў Беларусі


Фота прадстаўлена рэдакцыі

Гэта этап перад завядзеннем крымінальнай справы па заяве на Аляксандра Лукашэнку з-за «злачынстваў супраць чалавечнасці». Федэральная пракуратура Германіі запусціла «працэс назірання», паведамляе TUT.by.

Заяву падалі нямецкія адвакаты ад імя дзесяці беларусаў, якіх арыштавалі «па неістотным прычынах» і якія пацярпелі ад «жорсткага абыходжання і катаванняў».

Працэсам назірання пракуратура паказала, што праяўляе цікавасць да гэтай справы, і што месца здзяйснення злачынства не мае значэння для завядзення крымінальнай справы. Аднак пакуль у Нямеччыне ідуць спрэчкі на конт прэзідэнцкага імунітэту Лукашэнкі.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў