«Белавія» пакуль не збіраецца лятаць у Крым


Самалёт «Белавія».
Фота: Belavia – Belarusian Airlines / Facebook

Нацыянальная авіякампанія «Белавія» не плануе здзяйсняць авіярэйсы ў Крым, пакуль не будзе прынятае адпаведнае палітычнае рашэнне. Пра гэта заявіў у суботу кіраўнік кампаніі Ігар Чаргінец у эфіры YouTube-канала «Соловьев Live».

«У Крым пакуль лётаць не будзем», – заявіў Чаргінец.

Паводле яго, «павінна быць палітычнае прызнанне Крыму, у гэта выпадку, як [частка. – Рэд. Belsat.eu] расейскай дзяржавы».

Аб’ектыў
Арышт Пратасевіча абышоўся як мінімум у дзясяткі мільёнаў долараў стратаў
2021.05.29 23:07

Нагадаем, што пасля прымусовай пасадкі ў Менск рэйсу з Раманам Пратасевічам паўстала пытанне, як будзе працаваць «Белавія», якой цяпер забараняюць палёты ў краіну ЕЗ і Украіну. Гендырэктар дзяржаўнай манаполіі Ігар Чаргінец гэтак адрэагаваў на санкцыі Захаду:

«З асаблівай фашысцкай вычварнасцю закрываюць адзін за адным паветраныя калідоры. Здзекуюцца з нас, з людзей, незалежна ад пашпарту. І гэта да расследавання інцыдэнту, у якім, можа, і ёсць вінаватыя, але дакладна не «Белавія». Гэта, вядома ж, поўнае парушэнне асноваў дэмакратыі».

Адметна, што летась працаўніцу «Белавіі», якая запісала відэазварот супраць гвалту, са скандалам звольнілі. Пераследавалі праз грамадзянскую пазіцыю ды іншых работнікаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў