Вынікі пошуку для:

90 гарадоў з 30 краін свету. Святлана Ціханоўская падвяла вынікі Глабальнага пікету салідарнасці з Беларуссю

Святлана Ціханоўская на пікеце салідарнасці. Фота: tsikhanouskaya.org

Жыхары розных краін свету і беларускія дыяспары падтрымалі Глабальны пікет салідарнасці з Беларуссю. Ягоныя вынікі падвялі ў офісе Святланы Ціханоўскай.

У Глабальным пікеце салідарнасці з Беларуссю, які абвясціла лідарка беларускага пратэсту, узялі ўдзел жыхары больш чым 90 гарадоў з 30 краін свету: Аўстраліі, Аўстрыі, Бельгіі, Вялікай Брытаніі, Грузіі, Даніі, ЗША, Ізраілю, Ірландыі, Іспаніі, Італіі, Канады, Латвіі, Літвы, Нарвегіі, Нідэрландаў, Новай Зеландыі, Нямеччыны, Партугаліі, Паўднёвай Карэі, Польшчы, Расеі, Украіны, Фінляндыі, Францыі, Чарнагорыі, Чэхіі, Швейцарыі, Швецыі ды Эстоніі.

У Беларусі прайшлі лакальныя маршы і акцыя «Дзе вашы тапкі, беларусы?».

«Увесь свет выходзіць за беларусаў, таму што ўсе разумеюць, як гэта важна для нас. Як і я, гэтыя краіны ўпэўненыя, што мы пераможам. Як і я, яны вераць, што мы вернемся дадому і вернем дадому ўсіх нашых любімых. І гэта будзе заслуга кожнага з вас, беларусы. Бо нам разам будаваць новую Беларусь, і кожны з вас – гэта яе падмурак», – адзначыла Святлана Ціханоўская.

Да акцыяў салідарнасці з Беларуссю далучыліся міністр замежных спраў Нарвегіі Інэ Эрыксэн Серэйдэ, міністр еўрапейскіх справаў Ірландыі Томас Бірн, мэр Рыгі Марцін Стакіс, МЗС Літвы, улады Стакгольму і Беластоку, дэпутаты з Польшчы, ЗША, Нямеччыны ды іншыя.

Ад Аўстраліі да Канады: Як прайшоў Глабальны пікет салідарнасці з Беларуссю

Урады Аўстрыі, Балгарыі, Вялікай Брытаніі, Грэцыі, ЗША, Ісландыі, Канады, Кіпру, Латвіі, Люксембурга, Нідэрландаў, Новай Зеландыі, Нямеччыны, Паўночнай Македоніі, Славакіі, Славеніі, Украіны, Фінляндыі, Чэхіі, Швейцарыі ды Эстоніі выпусцілі сумесную заяву, у якой асудзілі захоп самалёта рэжымам, запатрабавалі вызвалення Рамана Пратасевіча і ўсіх арыштаваных журналістаў Беларусі.

МГ belsat.eu

Hавiны