Пастаўкі няякаснай жывёлагадоўчай прадукцыі з Беларусі ў Расею выраслі за месяц у разы


«Рассельгаснагляд» сур’ёзна занепакоены якасцю беларускіх харчоў, што паступаюць у Расею, заявілі ў ведамстве.

Мяса на Камароўскім рынку. Менск, Беларусь. 24 лютага 2021 года.
Фота: ТК / Белсат

У красавіку падчас лабараторнага маніторынгу жывёлагадоўчай прадукцыі беларускай вытворчасці, якая паступіла ў Расею, выяўлена 45 неадпаведнасцяў ветэрынарна-санітарным патрабаванням ЕАЭС. Гэты паказнік амаль утрая большы за колькасць парушэнняў у студзені – сакавіку.

Парушэнні патрабаванняў бяспекі (мікрабіялогія, лекавыя сродкі, кокцыдыёстатыкі) выявілі ў малочнай, птушкагадоўчай прадукцыі і ялавічыне.

Таксама выяўленыя не заяўленыя вытворцам на этыкетцы сыравінныя кампаненты. Гэтак, у замарожаных жылаваных ялавічных блоках знайшлася ДНК свінні.

У сувязі з гэтым «Рассельгаснагляд» просіць Дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі Беларусі ўзмацніць кантроль выканання патрабаванняў ЕАЭС пры экспарце прадукцыі ў Расею.

Hавiны
Улады Горадні дазволілі вывозіць «забароненыя» прадукты харчавання ў Польшчу і Літву без абмежаванняў
2022.04.29 09:51

Нагадаем, што Гарадзенскі і Віцебскі аблвыканкамы дазволілі вывозіць харчы за мяжу без абмежаванняў.

ПС belsat.eu

Стужка навінаў