Пасадзілі міністра лясной гаспадаркі і рыхтуюцца да Першамаю. Галоўнае за тыдзень – у карцінках


Мастак Дэ Лёс разам з «Белсатам» падводзіць вынікі апошняга тыдня красавіка.

Малюнак Дэ Лёс / Белсат

Родныя міністра лясной гаспадаркі Віталя Дрожжы распавялі «Белсату», што ён з 16 красавіка за кратамі. Падрабязнасці і прычыны затрымання не вядомыя, але ў адным з лістоў Дрожжа піша, што «ён тут такі не адзін». На сайце Міністэрства лясной гаспадаркі ўсцяж кіраўніком названы Віталь Дрожжа.

Малюнак Дэ Лёс / Белсат

У Беларусі Палата прадстаўнікоў ухваліла ўвядзенне смяротнага пакарання за замах на ўчыненне акту тэрарызму. Прыняцце рэпрэсіўнага закону тлумачыцца мэтамі «аказання стрымальнага эфекту на разбуральныя элементы, а таксама дэманструе рашучую барацьбу дзяржавы з тэрарыстычнаю дзейнасцю».

Ва ўмовах, калі ў сітуацыі «не да законаў» беларусы жывуць ужо два гады, а асобныя чаты і нават некаторыя медыі прызнаныя тэрарыстычнымі арганізацыямі, трактавацца папраўкі могуць вельмі шырока і так, як захочацца ўладам.

Малюнак Дэ Лёс / Белсат

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін сустрэўся з міністрам абароны Сяргеем Шайгу, які заявіў пра «вызваленне» Марыупалю.

Папа Францішак тройчы прасіў Пуціна даць вывезці людзей з Марыупалю. Той тройчы адмовіў.

Малюнак Дэ Лёс / Белсат

З 27 красавіка Расея прыпыніла экспарт прыроднага газу ў Польшчу і Балгарыю. Такую захаду ў Маскве патлумачылі тым, што гэтыя краіны не аплацілі ранейшых паставак у расейскіх рублях, як патрабуе ўказ Пуціна. У Еўразвязе лічаць, што Крэмль такім чынам пастанавіў шантажаваць ЕЗ.

Малюнак Дэ Лёс / Белсат

Распачынае марафон доўгіх выходных Першамай. Днямі адпачынку ў Беларусі будуць 30 красавіка (субота), 1-га (нядзеля), 2-га (панядзелак) і 3-га (аўторак) траўня – 4 дні. Далей адпачываць тры дні запар будзем з 7-га (субота) да 9-га (панядзелак) траўня. Пры гэтым працоўны дзень з 2 траўня (панядзелак) пераносіцца на 14 траўня (субота).

Пра іншыя змены, якія чакаюць нас у траўні, можна пачытаць тут.

Дэ Лёс belsat.eu

Стужка навінаў