Мінфін Нямеччыны: «Зробім усё магчымае, каб пазбавіцца расейскай энергетычнай залежнасці»


Міністр фінансаў Нямеччыны Крыст’ян Лінднэр зрабіў заяву, што Нямеччына збіраецца змяніць энергетычны курс краіны. Палітык адзначыў, што ўрад не пагодзіцца на ўмовы Крамля і не толькі не збіраецца плаціць за газ у рублях, але таксама пачне шукаць альтэрнатыўныя шляхі дастаўкі энерганосьбітаў. Аб гэтым Лінднэр напісаў ва ўласным Twitter.

«Звяртаючыся да Пуціна, я сцвярджаю: «нас нельга шантажаваць! Мы па-ранейшаму не будзем плаціць за расейскі газ у рублях. Варта зразумець, што мы цяпер робім усё магчымае, каб як мага хутчэй стаць незалежнымі ад Расеі», – заявіў Лінднэр.

Днямі канцлер Нямеччыны Олаф Шольц заявіў, што краіна павінна быць гатова да спынення паставак расейскага газу, як гэта было з Польшчай і Балгарыяй. Паводле слоў нямецкага канцлера, ніхто не можа ведаць, што ў галаве ў Пуціна.

Нагадаем, што напрыканцы сакавіка Уладзімір Пуцін выдаў дэкрэт аб аплаце за расейскі газ у рублях замест еўра. Тады кіраўніцтва ЕЗ заявіла, што не будзе выконваць гэтае патрабаванне. Прэзідэнт Еўрапейскай камісіі перасцерагла кампаніі ад выканання патрабаванняў Расеі, бо гэта парушыць накладзеныя на агрэсара санкцыі за ўварванне ва Украіну.

Hавiны
«Bloomberg»: дзесяць краінаў Еўразвязу пагадзіліся на аплату газу з Расеі ў рублях
2022.04.28 11:53

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў