Фуры з Латвіі таксама абавязалі апламбаваць для заезду ў Беларусь


Урад Беларусі пастанавіў, каб усе тавары, якія завозяцца аўтатранспартам з тэрыторыі Латвіі ў Беларусь, былі са спадарожнікавымі навігацыйнымі пломбамі. Адпаведны дакумент апублікавалі 30 красавіка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Репортаж с польско-белорусской границы, пограничный контроль, проверка, грузовик, пограничный пункт Бобровники на границе с Польшей, транспортный контроль, дальнобойщики, большегрузы
З пачатку снежня чэргі з фураў сталі большымі на 20 %. Памежны камітэт Беларусі сцвярджаў, што толькі тры з дзевяці еўрапейскіх пунктаў пропуску выканалі дамоўленасці аб афармленні грузавікоў за 11 снежня 2021 года. Каманда «Белсату» спраўдзіла сітуацыю з чаргою на памежным пераходзе «Баброўнікі» на польска-беларускай мяжы, куды накіравалася плынь фураў пасля закрыцця пераходу ў Кузніцы 10 лістапада 2021 года. У параўнанні з лістападам, калі ў першыя дні чарга перад «Баброўнікамі» цягнулася на 28 км, гэтым разам яна працягнулася ў сярэднім на 15 км. Некаторыя з кіроўцаў звязваюць наяўнасць корку з новым правілам, якое датычыць навігацыйных пломбаў. Паўгода таму абавязалі ставіць на фуры з Літвы, цяпер – яшчэ і з Польшчы. Гміна Баброўнікі, Польшча. 13 снежня 2021 года.
Фота: ЮШ / Белсат

Пастанова набывае моц пасля афіцыйнага апублікавання з 1 траўня.

Пломбы ставяць пры ўездзе ў Беларусь у пунктах пропуску. Кошт пломбы складае 320 рублёў.

Дакумент не будзе датычыць грузаў, якія ідуць транзітам праз Літву з Калінінграду ў Расею, а таксама цяжкавагавых і (або) буйнагабарытных транспартавых сродкаў, праезд якіх прадугледжвае наяўнасць адмысловага дазволу.

У жніўні 2021 года пломбы сталі абавязковымі пры ўездзе з тэрыторыі Літвы, а ў снежні – і пры перавозе тавараў з тэрыторыі Польшчы.

Hавiны
У Беларусі абавязалі ставіць «жучкі» на фуры з Польшчы
2021.12.08 08:32

ПС belsat.eu

Стужка навінаў