Юрый Рававы: Дэманстрацыяў ад незалежных прафсаюзаў не будзе, улады адмовілі ўсім заяўнікам


Шэсце працоўных у Менску, ілюстрацыйны здымак.
Фота: VASILY FEDOSENKO / Reuters / Forum

1 траўня, у дзень міжнароднай салідарнасці працоўных, беларускія ўлады адмовілі ў праве правесці дэманстрацыі незалежным прафсаюзам, распавёў у жывым эфіры «Белсату» лідар стачкаму «Горадні Азоту» Юрый Рававы.

Паводле інфармацыі суразмоўцы «Белсату» 1 траўня ўлады плануюць арганізаваць мітынгі пад эгідаю Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Але дакладныя дэталі святочных імпрэзаў арганізатары трымаюць у таямніцы.

Hавiны
Пад грыфам «сакрэтна». Прадзяржаўны прафсаюз рыхтуе таемную акцыю на 1 траўня
2021.04.29 21:36

Таксама Юрый Рававы распавёў падрабязнасці працы платформы «Рабочы рух», якая выступае за правядзенне агульнанацыянальнага страйку. На дадзены момант да «Рабочага руху» далучыліся 14 тыс карыстальнікаў. Стваральнікі ініцыятывы не называюць канкрэтнай даты будучага страйку, але ад сваіх планаў не адмаўляюцца.

«Толькі страйкі. Ніякія іншыя спосабы ўжо не пройдуць», – падсумаваў у размове з «Белсатам» Юрый Рававы, лідар стачкаму прадпрыемства «Горадня Азот».

1 траўня ў Беларусі афіцыйны выходны дзень, свята называецца Днём вясны і працы. З савецкіх часоў 1 траўня ў Беларусі праходзяць дэманстрацыі працоўных калектываў.

АА belsat.eu

Стужка навінаў