У судзе Маскоўскага раёну Берасця 30 красавіка вынеслі прысуд у «пінскай справе»


Працэс у «пінскай справе» разглядалі з 23 сакавіка. 14 палітычных вязняў абвінавачваюцца ва ўдзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 КК) у ноч на 10 жніўня ў Пінску. У тыя дні адбываліся жорсткія сутыкненні паміж пратэстоўцамі і сілавікамі: людзі заблакавалі будынак выканкаму і сталі патрабаваць сумленнага падліку галасоў.
У судзе Маскоўскага раёну сёння прагучыць прысуд у «пінскай справе». Зноў не пусцілі частку людзей і незалежных журналістаў. Берасце, Беларусь. 30 красавіка 2021 года.
Фота: МХ / Белсат

109 міліцыянтаў і чыноўнікаў першапачаткова хацелі атрымаць каля 530 тысячаў рублёў кампенсацыі. Працаўнікі Пінскага дэпартаменту аховы адмовіліся ад матэрыяльнай кампенсацыі ад 14 фігурантаў «пінскай справы». У адрозненне ад работнікаў пінскіх РАУС і ГАУС, прэтэнзіяў матэрыяльнага характару да абвінавачаных яны не маюць. Таксама не заявілі патрабаванняў пра кампенсацыю шкоды працаўнікі Іванаўскага РАУС, якія прыбылі ў ноч на 10 жніўня ў Пінск як падмацаванне. Аднак іншыя міліцыянты і чыноўнікі патрабуюць ад палітычных вязняў у межах гэтай справы агулам каля 530 тысячаў рублёў кампенсацыі за свае маральныя пакуты, бо яны «перажылі страх, прыніжэнне, боль і сорам, страцілі сон, спакой і апетыт, адчувалі і адчуваюць трывогу».

У выніку суд прызначыў абвінавачаным выплаціць каля 24 тысячаў рублёў як пакрыццё матэрыяльнай шкоды арганізацыям і прадпрыемствам. З іх амаль 19 тысячаў – міліцыі. На карысць 93 пацярпелых з абвінавачаных будуць спагнаныя каля 150 тысячаў рублёў кампенсацыі маральнай шкоды, паведамляе Tut.by.

У судзе Маскоўскага раёну сёння прагучыць прысуд у «пінскай справе». Не пусцілі частку людзей і незалежных журналістаў. Берасце, Беларусь. 30 красавіка 2021 года.
Фота: МХ / Белсат

«Пінскую справу» разглядае сумнавядомы суддзя Яўген Брэган. 14 красавіка пракуроры Дайнэка і Ляшок запатрабавалі пакаранне для абвінавачаных ад 5,5 да 6,5 года калоніі. 30 красавіка суддзя вынес наступныя выракі:

  • 36-гадоваму маналітчыку Раману Багнаўцу – 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму,
  • 20-гадоваму фанату ФК «Хваля» Даніілу Богнату – 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму,
  • 31-гадоваму Рыгору Гуньку – 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму,
  • 28-гадоваму работніку «Пінскдрэву» Сяргею Ляжэнку – 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму,
  • 43-гадоваму дальнабойніку Станіславу Міхайлаву – 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму,
  • 44-гадовай санітарцы Алене Маўшук – 6 гадоў калоніі агульнага рэжыму,
  • 42-гадоваму Сяргею Маўшуку – 6,5 года калоніі строгага рэжыму (адзіны на волі пад хатнім арыштам),
  • 20-гадоваму Дэвіду Масціцкаму – 5,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму,
  • 35-гадоваму таксісту Вячаславу Рагашчуку – 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму,
  • 19-гадоваму фанату ФК «Хваля» Алегу Рубцу – 5,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму,
  • 37-гадоваму актывісту руху «За свабоду» Ігару Салаўю – 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму,
  • 35-гадоваму Аляксандру Цярэшку – 6,5 года калоніі строгага рэжыму,
  • 32-гадоваму Артуру Халімончыку – 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму,
  • 20-гадоваму Вячаславу Шалямету – 5,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Hавiны
Праваабаронца з Пінску: Яны хацелі застрашыць, але атрымаюць раззлаваных людзей
2021.04.30 16:01
Усе, акрамя палітычных вязняў Данііла Богната, Ігара Салаўя, Станіслава Міхайлава, прызналі віну часткова. Некаторыя тлумачылі, што не збіраліся траўмаваць міліцыянтаў, а білі толькі па шчытах, іншыя не згаджаліся з колькасцю нанесеных удараў. Таксама яны не прызнаюць, што мелі папярэдні намер і ўступілі ў змову.

АС, belsat.eu

Гісторыі
Стаяў у намётавым мястэчку ў 2006-м, у 2020-м – абвінавачаны ў «пінскай справе». Распавядаем пра Ігара Салаўя, якога пакаралі 6 гадамі ўзмоцненага рэжыму
2021.05.01 08:30
Гісторыі
«Скажы сыну, што я не злодзей, не забойца, а сяджу за праўду». Размова з жонкаю Сяргея Ляжэнкі, фігуранта «пінскай справы»
2021.04.30 08:00
Стужка навінаў