У Кіеве суд адпусціў пад хатні арышт падазраванага ў забойстве Шарамета


скрын

Шаўчэнкаўскі раённы суд Кіева змяніў меру стрымання падазраванаму ў забойстве журналіста Паўла Шарамета Андрэя Антоненку. Пра гэта паведамляе «ЛІГА.Новости».

Андрэя Антоненку адпусцілі пад кругласутачны хатні арышт. Ён павінен будзе насіць электронны бранзалет. Абарона хадайнічала аб яго выпуску пад асабістыя абавязкі або ўзяцце на парукі. Пракурор не пярэчыў супраць змены меры стрымання.

Hавiны
Абвінавачаныя ў забойстве Шарамета ўжо год пад арыштам. Яны далі інтэрв’ю
2020.12.19 14:51

«Гэта маленькая перамога ў бітве, але пакуль што не перамога ў вялікай вайне, якая яшчэ наперадзе. Дзякую сваім адвакатам, маёй жонцы, маім сябрам. Усім, хто падтрымліваў, бо за праўду варта змагацца, біцца, ваяваць», – сказаў Антоненка.

20 ліпеня 2016 года ў Кіеве ўзарвалі аўто з Паўлам Шараметам. У снежні 2019 года МУС Украіны назвала падазраваных: гэта музыка і вайсковец Андрэй Антоненка, ваенная медсястра Яна Дугар, а таксама лекар і валанцёр Юлія Кузьменка. Адвакаты неаднаразова заяўлялі пра фальсіфікацыю доказаў супраць падазраваных.

Hавiны
У 2012 годзе КДБ планаваў ліквідацыю апанентаў Лукашэнкі за мяжой?
2021.01.04 12:26

У студзені 2021 года Беларускі народны трыбунал апублікаваў аўдыязапіс нарады, якая прайшла 11 красавіка 2012 года імаверна ў кабінеце старшыні КДБ. Падчас гутаркі чалавек з голасам падобным на голас тагачаснага кіраўніка КДБ Вадзіма Зайцава абмяркоўвае з прадстаўнікамі спецназу «Альфа» аперацыі супраць апанентаў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі за мяжой.

У тым ліку на запісе ставілася задача ўзарваць Паўла Шарамета.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў