Трагедыя ў Ізраілі: дзясяткі людзей пацярпелі і загінулі праз абрынанне трыбуны


У Ізраілі каля чатырох дзясяткаў чалавек загінулі ў выніку абрынання трыбуны. Трагедыя адбылася падчас урачыстасцяў з нагоды свята Ляг ба-Омэр на гары Мэрон у Галілеі. Ізраільскія медыі паведамляюць, што ўдзельнікі маглі атрымаць раненні або загінуць яшчэ і ў выніку цісканіны.

Медыкі і ратавальнікі на месцы трагедыі на гары Мэрон у Ізраілі. 30 красавіка 2021 года.
Фота: REUTERS

Паводле апошніх звестак, у трагедыі загінулі каля 40 чалавек, прынамсі 150 былі шпіталізаваныя. Пацярпелых з цяжкімі траўмамі эвакуявалі з дапамогаю санітарнай авіяцыі.

Гэта найбуйнейшая масавая імпрэза ў краіне з часу, як у Ізраілі адмянілі каранцінныя абмежаванні. Паводле арганізатараў свята, да вечара колькасць удзельнікаў перавысіла 100 тысяч асобаў, не зважаючы на ўведзены ўладамі ліміт 10 тысяч удзельнікаў.

Прэм’ер-міністр краіны Бэньямін Нэтаньягу назваў здарэнне цяжкаю катастрофаю.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў