Толькі 3% беларусаў атрымалі вакцыну ад COVID-19. Поўны курс прайшлі яшчэ менш

Першы кампанент вакцыны супраць COVID-19 у Беларусі атрымалі больш за 3% насельніцтва. Пра гэта паведаміў намеснік міністра аховы здароўя Аляксандр Тарасенка, перадае БелТА.

«Ужо вакцынавана першым кампанентам вакцыны, у асноўным гэта «Спутник V», крыху больш за 3% насельніцтва. Мы чакаем у бліжэйшы час, не далей чым на наступным тыдні, паступлення амаль 500 тыс. доз вакцыны «Спутник V», вырабленай на прадпрыемстве «Белмедпрэпараты», таму тэмпы вакцынацыі будуць нарастаць», – сказаў Аляксандр Тарасенка.

Паводле Міністэрства аховы здароўя, больш 291,5 тыс. чалавек атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, больш 111,4 тыс. прайшлі поўны курс вакцынацыі.

Мінздароўя будзе выдаваць сертыфікаты аб вакцынацыі

Тэмпы вакцынацыі ў Беларусі застаюцца нізкімі ў параўнанні з лічбамі ў Расеі (8,32% атрымалі першую дозу), Літве (каля 25%) і Польшчы (каля 22%), але яны вышэйшыя за Украіну (каля 2%). Лідар паводле вакцынацыі – Ізраіль: тут прышчэпленыя больш за 62% насельніцтва.

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны