Тэлефанаванне Курца і памілаванне асуджаных да расстрэлу. Галоўнае за 265-ы дзень пратэсту


30 красавіка ў Беларусі – гэта не толькі заканчэнне другога месяца вясны, але і 265-ы дзень пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў.

Міжнародная рэакцыя

Hавiны
Канцлер Аўстрыі, з якім сустракалася Ціханоўская, паразмаўляў з Пуціным пра Беларусь
2021.04.30 18:20

Пакуль Святлана Ціханоўская наведвае з працоўнымі візітамі Аўстрыю ды Італію, ужо з’яўляюцца першыя вынікі ейных паездак. Гэтак, канцлер Аўстрыі Зэбаст’ян Курц патэлефанаваў прэзідэнту Расеі Уладзіміру Пуціну ды абмеркаваў з ім Беларусь. Расейскі бок падкрэсліў «непрымальнасць умяшання звонку ва ўнутраныя справы гэтай краіны» – Беларусі.

Між тым еўрадэпутаты дадалі ў рэзалюцыю адносна Расеі пункты, якія датычаць сітуацыі ў Беларусі. Еўрапейскі парламент асуджае падтрымку Крамлём недэмакратычнага рэпрэсіўнага рэжыму ў Сірыі, Беларусі, глыбока занепакоены палітычнымі арыштамі беларусаў у Расеі і іх наступнай выдачай Беларусі.

Таксама Еўрапарламент асабліва занепакоены тым, што Расея падтрымлівае мэтанакіраванае пераслед арганізацыяў нацыянальных меншасцяў у Беларусі, уключаючы Саюз палякаў у Беларусі.

Hавiны
Еўрапарламент асудзіў падтрыманне Расеяй рэжыму Лукашэнкі
2021.04.30 19:31

Рэпрэсіі ды саступкі

Дзейныя ўлады ж працягваюць рэпрэсаваць уласных грамадзянаў. Гэтак, у Менску асудзілі Уладзіміра Жыхара, які нібыта паралізаваў рух транспарту ў Менску і пабіў восем амапаўцаў. Яму далі 5 гадоў зняволення.

Hавiны
У Менску асудзілі мужчыну, ад якога нібыта пацярпелі восем амапаўцаў
2021.04.30 17:03

У Пінску суд вынес прысуд 14-і фігурантам пратэстаў у ноч на 10 жніўня. За тое, што міліцыянты «перажылі страх, прыніжэнне, боль і сорам, страцілі сон, спакой і апетыт, адчувалі і адчуваюць трывогу», пратэстоўцы атрымалі ад 5,5 да 6,5 гадоў зняволення.

Hавiны
У судзе Маскоўскага раёну Берасця 30 красавіка вынеслі прысуд у «пінскай справе»
2021.04.30 11:59

За подпісы за альтэрнатыўных кандыдатаў звальняюць славутых лекараў, пачынаюць справы за пераробленую фразу з афіцыйнага гімна і абвяшчаюць у вышук удзельнікаў прарывы 150-і джыпаў.

Тым не менш, нават у гэтай сітуацыі ўлады вымушаныя ісці на саступкі, хай і не ў дачыненні да палітычных апанентаў. Сёння стала вядома, што былі памілаваныя браты Ілля і Станіслаў Косцевы, якіх у 2020 годзе за забойства настаўніцы прысудзілі да расстрэлу. Гэта другі такі выпадак у гісторыі незалежнай Беларусі. Раней наяўнасць смяротнага пакарання ў краіне неаднаразова крытыкавалі Еўразвяз і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі.

Hавiны
Лукашэнка памілаваў братоў Косцевых, асуджаных да расстрэлу. Раней называў іх падонкамі
2021.04.30 19:53

Пратэсты працягваюцца

Нягледзячы на ўсе рэпрэсіі, беларусы працягваюць выходзіць на акцыі пратэсту рознага фармату. У тым ліку і на маршы.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў