КДБ назваў новых фігурантаў справы пра дзяржаўны пераварот: ужо 9 абвінавачваных


Чацвёра затрыманых у крымінальнай справе пра змову з мэтаю захапіць дзяржаўную ўладу цяпер у СІЗА КДБ: гэта Аляксандр Фядута, Юрый Зянковіч, Рыгор Кастусёў і Вольга Галубовіч. Афіцыйны прадстаўнік Камітэту дзяржаўнай бяспекі назваў дзяржаўнаму агенцтву БелТА імёны яшчэ пяці фігурантаў.

Сярод абвінавачваных таксама псіхіятр Дзмітрый Шчыгельскі, навуковец Аляксандр Перапечка, былы баец АМАПу Павел Кулажанка, лідар магілёўскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Віталь Макаранка і былы баец «Алмазу» Ігар Макар. Яны «завочна заключаныя пад варту», бо перабываюць у іншых краінах. Следчыя КДБ накіравалі просьбы выдаць іх.

У чым віна і якія доказы падалі дзеля экстрадыцыі, не паведамляюць. Большая частка абвінавачанняў вядомая са словаў Аляксандра Лукашэнкі і з фільмаў дзяржаўных тэлеканалаў.

Hавiны
Што кажуць людзі, якіх у эфіры БТ абвінавацілі ў замаху на Лукашэнку
2021.04.18 13:06

17 красавіка Лукашэнка заявіў пра затрыманне групы асобаў, якая нібыта планавала замах на яго ды ягоных дзяцей і звязаў яе са спецслужбамі ЗША. Адначасова з заяваю на дзяржаўным тэлеканале выйшаў сюжэт, у якім кіраўнік КДБ Іван Церцель паведаміў, што была спыненая праца арганізаванай групы, якая спрабавала захапіць уладу ў Беларусі.

Удзельнікі размоваў, якіх паказвалі на БТ як «доказ рыхтавання перавароту», заяўляюць, што не планавалі гвалтоўных дзеянняў, а толькі абмяркоўвалі тое, што «абмяркоўваецца на кухнях штовечар у любой беларускай сям’і: як паскорыць сыход Лукашэнкі».

У эфіры дзяржаўнага тэлебачання распавядалі і пра 150 пікапаў з буйнакалібернымі кулямётамі, якія нібыта мусілі штурмаваць палац, і пра паўмільярда долараў ад Фонду Сораса на пераварот у Беларусі.

Аб’ектыў
150 джыпаў з кулямётамі – на палац Лукашэнкі. Што кажуць аналітыкі?
2021.04.26 22:42

АА belsat.eu

Стужка навінаў