Еўрапарламент асудзіў падтрыманне Расеяй рэжыму Лукашэнкі


Еўрапарламент.
Фота: europarl.europa.eu

Еўрадэпутаты дадалі ў рэзалюцыю адносна Расеі пункты, якія датычаць сітуацыі ў Беларусі. Самая рэзалюцыя была прынятая 28 красавіка.

Паводле папраўкі, унесенай у рэзалюцыю, Еўрапейскі парламент асуджае падтрымку Крамлём недэмакратычных рэпрэсіўных рэжымаў у Іране, Паўночнай Карэі, Венесуэле, Сірыі, Беларусі, глыбока занепакоены палітычнымі арыштамі беларусаў у Расеі і іх наступнай выдачай Беларусі.

Еўрапарламент асабліва занепакоены тым, што Расея падтрымлівае мэтанакіраванае пераслед арганізацыяў нацыянальных меншасцяў у Беларусі, уключаючы Саюз палякаў у Беларусі.

Hавiны
Канцлер Аўстрыі, з якім сустракалася Ціханоўская, паразмаўляў з Пуціным пра Беларусь
2021.04.30 18:20

28 красавіка дэпутаты Еўрапарламенту прагаласавалі за рэзалюцыю з заклікам адключыць Расею ад міжбанкаўскай сістэмы перадачы інфармацыі пра плацяжы «SWIFT» і спыніць будаванне «Паўночнага патоку-2». Захады ціску на Маскву прапануюцца прыняць у выпадку, калі яна ўварвецца ва Украіну.

Аўтары праекту таксама заклікаюць адмовіцца ад імпарту нафты і газу з Расеі, замарозіць еўрапейскія актывы «алігархаў, блізкіх да расейскіх уладаў», і ануляваць іх візы.

Рэзалюцыя прынятая ў адказ на сітуацыю з апазіцыянерам Аляксеем Навальным, сцягванне расейскіх войскаў да мяжы з Украінай і «расейскія атакі» на Чэхію.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў