У Менску распачалі крымінальную справу за тўіт са змененым прыпевам дзяржаўнага гімну


Міліцыя Партызанскага раёну Менску затрымала 26-гадовую настаўніцу музыкі. За тўіт са змененым прыпевам дзяржаўнага гімну ёй могуць прысудзіць як штраф, так і год абмежавання волі.

Тўіт са «здзекам з дзяржаўных сімвалаў».
Фота: mvd.gov.by

Міліцыя тлумачыць: жанчына «надала экстрэмісцкую накіраванасць» тэксту дзяржаўнага гімну, а доступ да тўіту быў вольны, таму публікацыю са «здзекам» з гімну маглі бачыць і распаўсюджваць іншыя карыстальнікі. У сувязі з гэтым пачалі крымінальную справу за здзек з дзяржаўнай сімволікі (арт. 370 КК РБ). Нягледзячы на заяву пра экстрэмізм у тўіце, пра экстрэмісцкія артыкулы супраць затрыманай міліцыя не заяўляе.

Свае дзеянні, сцвярджае МУС, затрыманая «растлумачыла негатыўным уплывам тэлеграм-каналаў». На відэа з «прызнаннем» жанчына такога не заяўляе, толькі кажа, што не памятае, што яе падштурхнула на апісанне, і раскайваецца ў напісанні тўіту.

У якім цяпер статусе затрыманая і ці на волі яна, не паведамляюць. Пра суд, які прызнаў бы тўіт экстрэмісцкім, таксама не паведамляюць, у спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў запісу няма.

Hавiны
У кнізе «Беларуская нацыянальная ідэя» знайшлі «прыкметы праяўлення экстрэмізму»
2021.03.31 19:34

АА belsat.eu

Стужка навінаў