З ДФР выйшаў затрыманы кіраўнік Банку БелВЭБ і былы віцэ-прэм’ер Васіль Мацюшэўскі


Старшыня праўлення БелВЭБу і былы віцэ-прэм’ер Васіль Мацюшэўскі, пра затрыманне якога паведамлялі 29 сакавіка, гэтаю ноччу выйшаў з ДФР, паведамляе «Наша ніва».

Васіль Мацюшэўскі.
Фота: ftime.by

Магчыма, гэта зрабілі, каб Мацюшэўскі здолеў аператыўна знайсці сродкі для «кампенсацыі шкоды», перадае выданне са спасылкаю на крыніцы. Мацюшэўскі ўзначальвае банк з кастрычніка 2018 года.

Намеснікаў пакінулі ў ізалятары.

29 сакавіка сілавікі ўварваліся ў офіс БелВЭБу на праспекце Пераможцаў. Паводле папярэдніх звестак, былі арыштаваныя васьмёра работнікаў, у тым ліку з кіраўніцтва ўстановы. Паводле крыніцаў «Белсату», пытанні ў ДФР да Банку БелВЭБ узніклі не цяпер: мінімум са студзеня 2022 года Дэпартамент фінансавых расследаванняў КДК займаўся ўстановаю.

У банку ніяк не пракаментавалі затрымання працаўнікоў.

Абноўлена
У Менску арыштаваныя 8 работнікаў банку БелВЭБ. Сярод іх старшыня ўправы Васіль Мацюшэўскі
2022.03.29 16:02

АД belsat.eu

Стужка навінаў