З Беларусі забаранілі вывозіць крупы, макаронныя вырабы і муку грубага памолу


Савет Міністраў Беларусі забараніў вывозіць з краіны крупы, муку грубага памолу з жыта ці ячменю, макарону, паведамляе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Пастанову прынялі 28 сакавіка.

Менск, Беларусь. 1 красавіка 2021 года.
Фота: ТК / Белсат

У ведамстве паведамляюць, што забарону ўвялі, каб не дапусціць дэфіцыту і запэўніць харчовую бяспеку краіны. Абмежаванне будзе дзеяць цягам трох месяцаў.

Аднак абмежаванне не распаўсюджваецца на тавары, якія ўвозяць у дзяржавы – чальцы ЕАЭЗ, а таксама ў іншыя краіны для гуманітарнай дапамогі і асабістых прыпасаў. Таксама яно не закранае тавараў, што перамяшчаюцца ў межах міжнародных транзітных перавозаў, што пачынаюцца і заканчваюцца за межамі мытнай тэрыторыі ЕАЭЗ.

Раней з Беларусі забаранілі экспарт пшанічнай мукі, грэчкі і цукру, а таксама кармоў для жывёлы і некаторых прамтавараў.

Аналітыка
«Новыя» суайчыннікі і грамадзяне. Разбіраемся ў прапанаваных зменах законаў РФ
2022.03.29 20:26

АД belsat.eu

Стужка навінаў