Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 30 сакавіка


«Белсат» падводзіць вынікі апошніх содняў поўнамаштабнай вайны, якую распачала Расея ва Украіне. Пра галоўныя падзеі на вечар 30 сакавіка чытайце ў нашым аглядзе.

Ілюстрацыйны здымак. Разбураны дом у сталіцы. Пасля ўдару ракетай у доме абрынулася сцяна. Кіеў, Украіна. 28 сакавіка 2022 года.
Фота: Белсат

Агенцтва ААН па справах бежанцаў паведаміла, што з пачатку вайны ва Украіне колькасць бежанцаў, якія пакінулі краіну, перавысіла 4 мільёны чалавек. Паводле інфармацыі на 29 сакавіка, большасць бежанцаў перасеклі мяжу з Польшчай – 2 336 799 чалавек.

У выніку расейскай агрэсіі ва Украіне загінулі 145 дзяцей, яшчэ 222 атрымалі раненні. Гэтыя лічбы не дакладныя, бо пакуль няма магчымасці абследаваць месцы абстрэлаў у раёнах актыўных баявых дзеянняў.

Ілюстрацыйны здымак. Разбураны дом у сталіцы. Пасля ўдару ракетай у доме абрынулася сцяна. Кіеў, Украіна. 28 сакавіка 2022 года.
Фота: Белсат
Ілюстрацыйны здымак. Пашкоджаная выбухам царква ў сяле Яснагародка, Кіеўская вобласць, Украіна. 27 сакавіка 2022 года.
Фота: Белсат

Паводле Генштабу Збройных сілаў Украіны, па стане на раніцу 30 сакавіка страты расейскіх войскаў складаюць каля 17300 чалавек асабовага складу. Разам з тым намесніца дзяржсакратара ЗША Вікторыя Нуланд заявіла, што, па іхных ацэнках, расейскі бок страціў больш за 10 тысяч чалавек.

Таксама ў Генштабе ЗСУ паведамілі, расейскія войскі цяпер ажыццяўляюць перагрупоўку і збіраюць сілы для правядзення наступальнай аперацыі ва Усходняй аперацыйнай зоне. У гэты ж час Расея перакінула ва Украіну каля 2000 вайскоўцаў з акупаваных тэрыторыяў Грузіі.

Разам з тым дарадца Офісу прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч выказаў меркаванне, што верагоднасць далучэння Беларусі на баку расейскай агрэсіі супраць Украіны з’яўляецца невысокай. Паводле Арастовіча, гэта цяпер зразумелі і ў Расеі.

Аналітыка
Што азначаюць перамовы ў Стамбуле і чаго чакаць далей
2022.03.30 17:39

Віцэ прэм’ер-міністр па пытаннях рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторыяў Украіны Ірына Верашчук заклікала Раду бяспекі ААН павінна прыняць меры па дэмілітарызацыі Зоны адчужэння ЧАЭС і ўвядзенні туды спецыяльнай місіі ААН.

Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў пракаментаваў прапанову ўкраінскай дэлегацыі зафіксаваць пазіцыі Масквы і Кіева па Крыме на 15 год у будучай дамове пра спыненне вайны ва Украіне. Паводле Пяскова, Крэмль лічыць Крым часткай Расеі, а Канстытуцыя РФ забараняе любыя перамовы пра статус анексаванай тэрыторыі.

Ілюстрацыйны здымак. Святар паказвае на след ад запуску ракеты. Васількоў, Кіеўская вобласць, Украіна. 27 сакавіка 2022 года.
Фота: Белсат

Упаўнаважаная Вярхоўнай Рады Украіны ў правах чалавека Людміла Дэнісава паведаміла, што з радзільні ў Марыупалі расейскія вайскоўцы прымусова вывезлі ў РФ і на часова акупаваныя тэрыторыі пацыентак і медыкаў. Агулам вывезена больш за 70 чалавек. Нагадаем, што гвалтоўнае перамяшчэнне насельніцтва належыць да злачынстваў супраць чалавечнасці і не мае тэрміну даўніны.

Артыкулы
Беларусы пачалі ствараць полк «Пагоня» ў складзе Збройных сілаў Украіны
2022.03.30 16:36

Пачаў фармавацца Беларускі полк «Пагоня» у складзе Інтэрнацыянальнага легіёна Узброеных сілаў Украіны. Адзначаецца, што полк створаны з ініцыятывы беларускіх афіцэраў пры падтрымцы ЗСУ для абароны незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, а таксама з мэтай стварэння асновы для новай прафесійнай беларускай арміі. У полк запрашаюцца псіхалагічна ўстойлівыя мужчыны ва ўзросце ад 20 да 40 гадоў, якія маюць досвед вайсковай службы. Таксама разглядаюцца кандыдаты з добрым узроўнем фізічнай падрыхтоўкі, дзейныя ці былыя спартоўцы.

Фота
Роды ў бамбасховішчы. Як украінкі нараджаюць сваіх дзяцей у падвалах
2022.03.30 18:46

ВК belsat.eu

Стужка навінаў