Ва Украіне паведамілі, куды Расея адводзіць свае войскі з-пад Кіева і Чарнігава


Частка падраздзяленняў, якія Расея адводзіць з Кіеўскай і Чарнігаўскай абласцей, перадыслакаваны на харкаўскае і данецкае напрамак. Пра гэта заявіў сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў, піша «Украинская правда».

Пашкоджаная выбухам царква ў сяле Яснагародка, Кіеўская вобласць, Украіна. 27 сакавіка 2022 года.
Фота: Белсат

«Частка людзей, якія былі на чарнігаўскім і на кіеўскім напрамку, перадыслакуюцца. Частка з іх з’яўляецца на харкаўскім і данецкім напрамку. Там зараз праціўнік узмацняе свае групоўкі, каб паспрабаваць узмацніць ціск на нашых хлопцаў, якія абараняюць Украіну ў Харкаўскай, Данецкай і Луганскай вобласцях», – заявіў Данілаў.

Ён заклікаў не рабіць далёка ідучых высноў з заяў Расеі аб змяншэнні інтэнсіўнасці баявых дзеянняў на кіеўскім і чарнігаўскім напрамках і не лічыць, што вораг канчаткова адступае.

29 сакавіка адразу пасля завяршэння расейска-ўкраінскіх перамоваў у Стамбуле прадстаўнік РФ Уладзімір Мядзінскі заявіў, што расейская армія «кардынальна скароціць» наступленне на чарнігаўскім і кіеўскім напрамках. Украінскі Генштаб пасля пацвердзіў, што расейскія войскі адводзяць асобныя падраздзяленні з тэрыторыі Кіеўскай і Чарнігаўскай абласцей, але абстрэлы ўкраінскіх гарадоў у тым рэгіёне працягваліся.

Hавiны
Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 30 сакавіка
2022.03.30 18:12

ПС belsat.eu

Стужка навінаў