Роды ў бамбасховішчы. Як украінкі нараджаюць сваіх дзяцей у падвалах


Падчас вайны ў адным з радзільных дамоў Кіеўшчыны нарадзіліся больш 150 дзяцей. 40 з іх – у бамбасховішчы ў падвале.

Доктар паказвае жанчыне яе дзіця, якое яна толькі што нарадзіла. Кіеў, Украіна. 30 сакавіка 2022 года.
Фота: Белсат

Зараз жанчын размяшчаюць толькі на першых двух паверхах, бо кожны раз падчас паветранай трывогі ўсіх жанчын перамяшчаюць у бамбасховішча ў падвале.

Ва ўмовах вайны ва Украіне – абстрэлаў, выбухаў і ракетных удараў – многія парадзіхі вымушаны спускацца ў падвалы больніц, большасць з якіх не прыстасаваныя для родаў, і нараджаць там.

Пры гэтым украінскія больніцы і медыкі рэгулярна падвяргаюцца абстрэлам з боку расейскіх войскаў.

Дзіця, якое нарадзілася чатыры дні таму, спіць у радзільным доме. Кіеў, Украіна. 30 сакавіка 2022 года.
Фота: Белсат
Дактары робяць кесарава сячэнне. Кіеў, Украіна. 30 сакавіка 2022 года.
Фота: Белсат

Паводле звестак міністра аховы здароўя Украіна Віктара Ляшко, станам на 24 сакавіка было пашкоджана 246 медычных установаў, з іх 13 – цалкам знішчана. Таксама акупанты абстралялі 60 аўтамабіляў хуткай дапамогі.

Ёсць паведамленні і пра забітых медыкаў.

Ганна і Ігар з нованароджанай дачкой Зарынай у бамбасховішчы ў падвале радзільнага дому. Кіеў, Украіна. 30 сакавіка 2022 года.
Фота: Белсат
Кіеў, Украіна. 30 сакавіка 2022 года.
Фота: Белсат
Медсястра дае нованароджанае дзіця на рукі маці ў бамбасховішчы ў падвале радзільнага дому. Кіеў, Украіна. 30 сакавіка 2022 года.
Фота: Белсат
Бамбасховішча ў падвале радзільнага дому. Адна з яго частак разлічана для пацыентаў і медперсаналу, у другой могуць укрывацца ўсе жадаючыя. Кіеў, Украіна. 30 сакавіка 2022 года.
Фота: Белсат
Медсястра запаўняе дакументы ў радзільным доме Кіева, Украіна. 30 сакавіка 2022 года.
Фота: Белсат
Нованароджаны ў бамбасховішчы ў падвале радзільнага дому. Кіеў, Украіна. 30 сакавіка 2022 года.
Фота: Белсат
Мяшкі з пяском перад радзільным домам. Кіеў, Украіна. 30 сакавіка 2022 года.
Фота: Белсат

Вайна ва Украіне трывае 35 дзён. Расейскія агрэсары вядуць абстрэлы мірных гарадоў, у выніку якіх колькасць ахвяраў штодня павялічваецца.

Фота
«Добры хлеб ад добрых людзей». Як працуе пякарня ў Кіеве падчас вайны
2022.03.27 18:07

Саша Альтэр belsat.eu

Стужка навінаў