Літва ўнесла Беларусь у спіс варожых краінаў


Урад Літвы зацвердзіў спіс варожых дзяржаў, падрыхтаваны Міністэрствам эканомікі і інавацыяў. У яго сярод іншых трапіла Беларусь.

Мяжы Беларусі і Літвы.
Фота: Delfi.lt

Таксама ў пералік увайшлі Расея, акупаваны Крым, ды самаабвешчаныя Прыднястроўе, Абхазія і Паўднёвая Асеція.

Літоўскія чыноўнікі змогуць не дапускаць да ўдзелу ў тэндарах кампаніі з гэтых краін, а таксама скасоўваць з імі дамовы. Да гэтага часу ў заказчыкаў не было на гэта падстаў. Цяпер жа «закупшчыкі змогуць прымаць рашэнні не фінансаваць гэтыя варожыя дзяржавы з дапамогай дзяржаўных закупак».

Раней адмысловая камісія ўрада ацэньвала тыя ці іншыя здзелкі на прадмет адпаведнасці інтарэсам нацыянальнай бяспекі і давала рэкамендацыі адносна іх скасавання.

Аналітыка
Дыктатары, тэрарысты і сепаратысты. Хто падтрымлівае Расею ў вайне супраць Украіны
2022.03.28 19:46

ПС belsat.eu

Стужка навінаў