Літоўскае пасольства ў Менску атрымала заяўкі на 10 тысяч візаў для рэлакантаў


Літоўскае пасольства ў Менску атрымала каля 10 тысяч заявак на візы для супрацоўнікаў кампаній, якія з’ехалі з краіны, паведамляе Delfi.

Пры гэтым у дыпламатычнай місіі ў Менску застаўся ўсяго адзін дыпламат.

Амбасада Літвы ў Менску.
Фота: Радыё Рацыя

Літоўскія перавозчыкі хочуць, каб іхныя заяўкі на беларускіх работнікаў былі разгледжаныя ў прыярытэтным парадку. Гэтая тэма абмяркоўвалася на паседжанні працоўнай групы Эканамічнага камітэту Сейму.

Рэч у тым, што з 140 тысяч работнікаў літоўскіх транспартавых кампаніяў каля 80 тысяч – кіроўцы, з якіх каля 70–80 % – грамадзяне Беларусі, Украіны, Расеі і некаторых іншых краін. КЛітоўскія кампаніі выступаюць за тое, каб спрасціць працаўладкаванне замежных кіроўцаў.

Тым часам у Літве дзейнічае надзвычайнае становішча. Яно прадугледжвае абмежаванне на выдачу візаў грамадзянам Расеі і Беларусі за выключэннем выпадкаў, калі размова ідзе аб пасярэдніцтве МЗС.

Меркаванні
Каму адрасаваныя словы Джо Байдэна «не бойцеся», сказаныя ў Варшаве?
2022.03.30 10:11

АД belsat.eu

Стужка навінаў