Дэлегацыі Беларусі і Расеі папрасілі не прыязджаць на цырымонію да гадавіны вызвалення Бухэнвальду


У памяць па ахвярах нацысцкага тэрору штогод 11 красавіка адзначаецца Дзень вызваленне нацысцкіх лагераў. На цырымоніі запрашаюць дыпламатаў розных краін. Аднак сёлета афіцыйныя дэлегацыі Расеі і Беларусі папрасілі не прыязджаць на памятныя дзеі, прысвечаныя вызваленню канцлагераў Бухэнвальд і Дора (Нямеччына), якія пройдуць 10 красавіка, паведаміў арганізатар цырымоніі.

Прычынай стала гібель украінскага вязня Бухэнвальду, 96-гадовага Барыса Раманчанкі, які загінуў у выніку абстрэлу расейскімі войскамі Харкава 21 сакавіка. Ён быў віцэ-прэзідэнтам Міжнароднага камітэту Бухэнвальд – Дора.

Паніхіда ў Нямеччыне па загінулым Барысу Раманчанку, 22 сакавіка.
Фота: picture Alliance/dpa/dpa-Zentralbild

«Пасля гвалтоўнай смерці былога вязня Бухэнвальду Барыса Раманчанкі падчас нападу Расеі на Харкаў прысутнасць афіцыйных прадстаўнікоў урадаў Расеі і Беларусі на ўшанаванні 77-й гадавіны вызвалення была б невыноснай», – напісалі арганізатары цырымоніі.

Таксама арганізатары адзначылі, што адмена візіту дыпламатычных прадстаўнікоў Расеі і Беларусі была накіраваныя «не супраць дзвюх краін, а супраць двух урадаў, якія вядуць або падтрымліваюць агрэсіўную вайну, а таксама робяць жорсткія дзеянні супраць апазіцыі ў сваёй краіне».

Пры гэтым былых вязняў канцлагераў, якія жывуць на тэрыторыі былога СССР, гэтая забарона не датычыць.

Парады
Як пераадолець пачуццё віны за напад Расеі на Украіну? Парады псіхолага
2022.03.29 18:12

АД belsat.eu

Стужка навінаў