Затрымалі мастака Алеся Пушкіна


Мастака Алеся Пушкіна, супраць якога распачалі крымінальную справу за рэабілітацыю нацызму, затрымалі, паведамляе «Наша ніва».

Вядомага мастака Алеся Пушкіна затрымалі проста на аб’екце, дзе ён выконваў працы па рэстаўрацыі.

Паводле сведак, затрымлівалі Пушкіна працаўнікі Кіраўскага РАУС паводле запыту калег з Горадні. На патрабаванне «пагутарыць» мастак ісці адмовіўся, таму на яго накінулі кайданкі і вынеслі чацвёра.

Мастак Алесь Пушкін.
Фота: Радыё Свабода

26 сакавіка пракуратура Горадні распачала крымінальную справу ў дачыненні кіраўніка прыватнай установы «Цэнтр гарадскога жыцця» і журналіста «Белсату» Паўла Мажэйкі і мастака Алеся Пушкіна, а таксама іншых асобаў за здзяйсненне наўмысных дзеянняў, накіраваных на рэабілітацыю і апраўданне нацызму паводле ч. 3 арт. 130 КК. У гэты дзень мастак быў у Кіеве, але нягледзячы на пагрозу затрымання, вярнуўся ў Беларусь.

Hавiны
У хаце і майстэрні мастака Алеся Пушкіна правялі ператрусы і панішчылі карціны
2021.03.27 18:04

27 сакавіка ў вёсцы Бобр, дзе жыве мастак Алесь Пушкін, сілавікі зладзілі ператрус. Прычым распачалі яго а 2-й гадзіне ночы працаўнікі Гарадзенскага аддзелу Следчага камітэту і пяцёра амапаўцаў. Па выніку ператрусаў забралі тэлефоны і тэхніку ўсіх чальцоў сям’і, у тым ліку няпоўнагадовых сына і дачкі.

У майстэрні мастака сілавікі панішчылі карціны і пабілі шкло.

Раней па гэтай справе затрымалі кіраўніка прыватнай установы «Цэнтр гарадскога жыцця» і журналіста «Белсату» Паўла Мажэйку. Учора журналіста вызвалілі, паколькі, як адзначылі следчыя, «няма падставаў для яго далейшага ўтрымання».

Абноўлена
Журналіст Павел Мажэйка на волі
2021.03.29 17:36

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў