У Горадні асудзілі чатырох мужчын за нібыта гвалт над амапаўцамі


Суд Ленінскага раёну Горадні прызнаў вінаватымі Міхаіла Юдзіна, Вадзіма Хіжнякова, Сяргея Ефімовіча і Андрэя Севяртока ў гвалце над амапаўцамі на акцыі пратэсту 27 верасня. Суддзя прысудзіў абвінавачаным турэмнае зняволенне, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Міхаіла Юдзіна, Вадзіма Хіжнякова, Сяргея Ефімовіча (жыхары Гародні) і Андрэя Севяртока (з Мастоў) судзілі паводле арт. 364 Крымінальнага кодэксу («Гвалт у дачыненні да працаўнікоў МУС»). Мужчын прызналі вінаватымі ў гвалце над амапаўцамі на акцыі пратэсту 27 верасня.

Міхаілу Юдзіну прысудзілі 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, Міхаілу Ефімовічу і Вадзіму Хіжнякову – 2,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, Андрэю Севертоку – 5,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму.

Асуджаныя не прызналі віну і плануюць абскарджваць прысуд у Гарадзенскім абласным судзе.

Hавiны
Палітвязня Віктара Сядова асудзілі на 3 гады зняволення
2021.03.30 17:20

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў