Сямашка: Дарожныя мапы інтэграцыі Расеі і Беларусі ўзгодняць у красавіку


Амбасадар Беларусі ў Расеі Уладзімір Сямашка распавёў, што ўсе дарожныя мапы інтэграцыі Расеі і Беларусі ўзгодняць да канца красавіка, піша rg.ru.

Беларускі амбасадар у Расеі Уладзімір Сямашка апавёў, што да гэтага часу не ўзгодненыя дарожныя мапы паглыбленай інтэграцыі аб падатковым заканадаўстве, мытных пытаннях, аб газе, адзінай прамысловай палітыцы, сельгаспалітыцы і дарожная мапа, якая прадугледжвае адзіны рынак нафты і нафтапрадуктаў.

«Сёння з 30 мапаў, а дакладней з 28, бо тры мапы – аб уніфікацыі падатковага заканадаўства і дзве мапы аб мытным рэгуляванні – зліліся ў адну, 21 мапа ўжо гатовая да падпісання. Засталося ўсяго сем мапаў, да канца красавіка, я спадзяюся, яны будуць узгодненыя. І тады дарожныя мапы і Праграму іх рэалізацыі магчыма будзе падпісаць у першай палове гэтага года», – паведаміў Уладзімір Сямашка.

Таксама амбасадар нагадаў, што дарожныя мапы прадугледжваюць падпісанне міжурадавага пагаднення аб паглыбленай інтэграцыі да 1 студзеня 2022 года.

Пра дарожныя мапы інтэграцыі раптоўна загаварыў Лукашэнка падчас сустрэчы з Пуціным у Сочы 22 лютага. У 2019-м іх не падпісалі, бо не знайшлі кансэнсусу ў пытаннях нафты, газу, падатковай палітыкі і адзінай валюты. Лукашэнка тады заявіў, што над імі працуюць, і засталося дапрацаваць 6–7 мапаў. Іншыя ўжо гатовыя да падпісання.

Hавiны
«Верыць на слова зусім не абавязкова». У Дзяржаўнай думе Расеі раскрытыкавалі Лукашэнку
2021.02.27 15:27

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў