Польшча ўвяла новыя правілы для тых, хто прыязджае ў краіну


Фота: pixabay.com

Намеснік міністра інфраструктуры Польшчы Марцін Харала заявіў, што ўрад Польшчы прыняў рашэнне аб уніфікацыі правілаў каранціну, паведамляе радыё «Польшча».

Для падарожнікаў з Шэнгенскай зоны і з іншых краінаў будуць дзейнічаць розныя правілы. Гэтак, вандроўнікі з Шэнгенскай зоны могуць не адбываць каранціну, калі пакажуць тэст на каронавірус з адмоўным вынікам, зроблены за 48 гадзінаў да мінання мяжы.

«У выпадку іншых краінаў у падарожнікаў не будзе такой магчымасці. Гэта азначае, што ўсе, хто прыязджаюць у Польшчу з краінаў, якія не ўваходзяць у Шэнгенскую зону, нават калі зробяць тэст, усё роўна будуць адпраўленыя на каранцін. Асобы, пасля таго, як іх адправяць на каранцін, могуць здаць тэст у Польшчы. Калі яны атрымаюць адмоўны вынік, то будуць вызваленыя ад каранціну», – заявіў намеснік міністра інфраструктуры Польшчы.

Паводле прэс-сакратара польскага ўраду Пятра Мюлера, рашэнне было прынятае ў сувязі з абвастрэннем эпідэмічнай сітуацыі ў Польшчы і іншых краінах. Правіла будзе дзейнічаць з 30 сакавіка.

МГМ belsat.eu

Стужка навінаў