Палітвязня Віктара Сядова асудзілі на 3 гады зняволення


У судзе Першамайскага раёну Менску вынеслі прысуд Віктару Сядову, якога абвінавачвалі паводле ч. 2 арт. 293 КК («Удзел у масавых беспарадках»). Суддзя Анастасія Ляйкоўская прысудзіла палітвязню 3 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

У судзе Першамайскага раёну Менску працягваецца разгляд крымінальнай справы, узбуджанай за ўдел у масавых беспарадках у дачыненнні Віктара Сядова.
Фота: АВ / Белсат

Віктара Сядова абвінавацілі і прызналі вінаватым паводле ч. 2 арт. 293 КК («Удзел у масавых беспарадках»). Падставай для абвінавачвання стала тое, што 11 жніўня на перакрыжаванні вуліцаў Сурганава і Куйбышава каля дому № 50 на Сурганава Сядоў браў удзел ва ўзвядзенні барыкадаў, кінуў пры гэтым два прадметы на праезную частку.

Менчука затрымалі 16 кастрычніка. Сядоў распавёў, што сапраўды паклаў камень на праезную частку і кінуў на дарогу камень. Ён сказаў, што не змог стрымаць свіх эмоцыяў праз палітычную сітуацыю ў краіне.

У выніку суддзя Анастасія Ляйкоўская прысудзілі яму 3 гады зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Беларускія праваабаронцы прызналі Віктара Сядова палітычным зняволеным.

Аб’ектыў
У Беларусі ні дня без палітычных працэсаў
2021.03.18 22:44

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў