Імаверна начальнік кіравання па наркакантролю: «АМАП толькі падысці, у**баць у спіну з нагі можа і паржаць. Усё»


Начальнік кіравання ў сферы наркакантролю і супраціву гандлю людзьмі ГУУС Менскага гарвыканкаму палкоўнік міліцыі Аляксандр Сазонаў.
Фота: sputnik

У гутарцы чалавек з голасам, падобным на голас Аляксандра Сазонава вельмі асцярожна выказваецца аб выпадках гвалту з боку праваахоўных органаў. Размова была апублікаваная ініцыятывай BYPOL.

Голас падобны на Сазонава: «Першая счэпка была, першая счэпка, як кажуць, насупраць Палацу спорту, першая была вось гэтая, дзе людзі пачалі нападаць, не міліцыя».

Супрацоўнік 1: «Не-не-не».

Голас падобны на Сазонава: «Пасля гэтага далі каманду хапаць усіх. А хапаць усіх, я вам распавяду, як так. Гэта як на вайне. На вайне таксама не разбярэш, хто свой, а хто чужы. Вось наступае армія, гінула столькі мірных жыхароў і з нашага боку, і з нямецкага боку. Гасілі ўсіх. Тое самае і тут.

Вось я кожны дзень эфір слухаю наш, так. Каманда ідзе, б**ць, зачысціць, б**ць, Нямігу, так? Пачынаюць машыны патруляваць, бачаць, б**ць, група сабралася.

30 чалавек, 20 чалавек, х*ле сабраліся, правільна?

А тактыка вядзення на сённяшні дзень вось гэтай рэвалюцыі – гэта вось гэтымі групкамі кучкавацца і раскідваць, вымотваць міліцыянтаў.

Вось яны, я вам распавяду пра «Рыгу», так. На «Рызе» калі яны сабраліся там, і іх пачалі ўсіх гасіць, пасля гэтага ўсе па дварах разбегліся. Пачынаюць прачэсваць мясцовасць, хапаюць па два, па тры. Трапіліся і невінаватыя. Выйшаў з крамы – схапілі. Нашыя кажуць: «Паехалі на Акрэсціна», б**ць.

Распавядалі, ляжыць дзед, б**ць, нейкі, і ў дзеда сумка, б**ць, а ў сумцы нешта варушыцца. Пытаюць: «Дзед, ты чаго тут сядзіш, б**ць?» «Ды, б**ць, з рыбалкі еду». «А што ў цябе там варушыцца?» «Ляшчы, б**ць, яшчэ жывыя, не падохлі». То бок даходзяць і да такога маразму.

Можа быць, сістэма была няправільная вось у гэтым, ну, адсейванні, вобразна кажучы, вось адсеяць, б**ць, хто там быў. Але паспрабуй адсеяць, калі ўсе кажуць: «Я стаяў». Усе кажуць «Я стаяў». Я задаю пытанне росшуку: колькі вы чалавек вось у гэтай масе выкрылі, як гэтыя арганізатары, куратары там, і гэтак далей?

Ну, я там далей пытаў, калі быў гэты першы хапун. Яны кажуць: б**ць, а як іх выкрыць, калі ўсе кажуць: «Мы стаялі»?

То бок байцы працавалі, усіх грэблі, у аўтазак трыццаць чалавек туды прывезлі. «Дзе ты быў?» – я проста стаяла, я проста сядзела, я выйшаў з крамы, я пайшоў з сабачкам пагуляць, я пайшоў туды, туды. Усе так кажуць. Як вызначыць?»

Супрацоўнік 1: «Я камунікаваў проста нават, ну як, са знаёмымі. Вось, я на баку, вядома, нашай улады, там усё. Я да чаго кажу? Што людзі першапачаткова, чаму, можа быць, пачалі будаваць гэтыя барыкады, рабіць, бо калі яшчэ межы гэтыя закрылі…»

Сазонаў: «Стоп! Давай я цябе адразу перапыню. Людзі не сталі будаваць барыкадаў. Сталі будаваць барыкады тыя асобы, якія былі праплачаныя, і адмыслова гэта рабілі.

Беларусы, вось глядзіце на ўсіх гэтых акцыях: яны радасныя, як на 1 мая, б**ць! Са сцяжкамі, б**ць, балонікамі, убраныя, вусенкі чырвоненькім нафарбаваныя, у белых сукенках. Гэта што, б**ць?

Вось гэтыя, як казалі там, наркаманы, там і вось гэтыя адкіды нашыя? Не! Гэта тыя людзі, якія, я ведаю такіх людзей, простых са свайго дому міліцыянтаў, якія выйшлі супраць гвалту. Вось і ўсё. А на тых, ты паглядзі, ёсць жа відэа канкрэтнае, дзе, б**ць, сядзяць два такія бычкі, б**ць, да іх падбягаюць, кажуць: слухай, вунь, давай хутчэй, чаго сядзіце. Гэтыя падскочылі ды пайшлі там, б**ць, перад амапаўцамі танчыць. Гэта няпростыя людзі.То бок вось гэта трэба разумець. І барыкады будавалі не простыя людзі. Я пра гэта маю сказаць».

Супрацоўнік 1: «Так. Проста, разумееце, не правільна, я лічу, што было зроблена тое, што сталі п**дзіць людзей, яшчэ да выбараў».

Голас падобны на Сазонава: «Абсалютна».

Супрацоўнік 1: «Вось калі Ціханоўскага закрылі, вось калі сталі проста там у «Бургеркінгу» ў гэтым там адразу ў е*ла біць, гэта ўсе паказваюць, і людзі проста гэта бачаць».

Голас падобны на Сазонава: «Згодны абсалютна».

Супрацоўнік 1: «Яны разумеюць, што іх будуць біць».

Голас падобны на Сазонава: «Згодны».

Супрацоўнік 1: «Калі б, можа, гэтага не было, то вось можна даць арганізатарам, можа быць, і былі б, там было б, там, 1000 чалавек».

Голас падобны на Сазонава: «Згодны з вамі абсалютна. Але варта ўлічваць тое, што ў гэтых вось бойнях, дзе ў «Бургеркінгах» там і таму падобнае, туды ж заляцелі тыя, хто быў на барыкадах, завадатары.

Ну, трапілі пад раздачу шмат хто, гэта людзі бачаць. А другіх спосабаў затрымання проста няма. Гэта першае.

Па-другое, зразумейце, хто іх затрымлівае. З росшуку там бы не білі б, так? З НОНу [наркакантролю] так бы не білі, у нас не дэбілы. Ну, мы не ўмеем так біць.

А АМАП – ён ведае, як стрымліваць, слушна? Вы ж заўжды бераце АМАП на затрыманне, як яны працуюць? Ніяк. Яны не ўмеюць працаваць. Мы ўсё жыццё бралі «Алмаз», вось яны ўмеюць працаваць. А АМАП толькі падысці, у**баць у спіну з нагі можа і паржаць, усё».

Hавiны
«Зрабіць лагер – і калючы дрот па перыметры». «ByPol» апублікаваў запіс голасу, падобнага да Карпянкова
2021.01.15 11:03

МГМ belsat.eu

Стужка навінаў