Лукашэнка ўвёў контрсанкцыі ў дачыненні краінаў Захаду


Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 128 «Аб прымяненні спецыяльных захадаў», які прадугледжвае ўвядзенне Беларуссю ў адказ эканамічных санкцыяў супраць дзяржаваў, якія ўвялі санкцыі ў дачыненні беларускіх фізічных і юрыдычных асобаў, паведамляе прэсавая служба Лукашэнкі.

Новы ўказ, які падпісаў Лукашэнка, ставіць на мэце гарантаванне бяспекі і абарону нацыянальных інтарэсаў Беларусі. Ва ўказе вядзецца гаворка пра забарону на ўвоз у Беларусь асобных катэгорыяў тавараў, а таксама пра забарону на імпарт працаў і паслугаў фізічных асобаў і юрыдычных асобаў тых дзяржаваў, якія ўвялі санкцыі супраць Беларусі.

Дакладныя спісы санкцыйных тавараў і паслугаў вызначыць Саўмін. Таксама Савет Міністраў атрымаў магчымасць скласці спіс замежных грамадзянаў і асобных кампаніяў, якія могуць трапіць пад беларускія санкцыі.

Расследaванні
Нявестка Лукашэнкі ў бізнесе на мільярды
2021.03.30 20:05

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў